In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Гагачыныя

Вялікія, рыбаедныя, добра ныраючыя птушкі, якія рэдка ўзлятаюць з вады. У палёце галава ніжэй за тулава, а ногі выступаюць за кароткі хвост. На вадзе галава характэрна ўзнята ўверх. Здольныя ў час плавання на паверхні вады апускаць тулава па шыю ў ваду. Дзюба вострая. Палавы дымарфізм адсутнічае, зімовае апярэнне адрозніваецца ад летняга. Летам трымаюцца пераважна на кантынентальных вадаёмах, пад час пералётаў – на ўзбярэжжах. 5 відаў.

Спіс відаў

Гагач беладзюбы
Падобны на чарнадзюбага гагача, адрозніваецца па моцнай, белаватай дзюбе, клінаватае паддзюб’е якой стварае ўражанне загнутай уверх дзюбы. Голас: вельмі падобны да голасу чырвонаваллёвага гагача,... далей...

Гагач чорнаваллёвы
У гнездавым апярэнні на спіне белыя плямы, якія утвараюцца з радоў крапін (параўн. з 2), галава светла-шэрая, крыху цямнейшая на горле і над дзюбай.... далей...

Гагач чырвонаваллёвы
У гнездавым апярэнні шыя спераду мае ржавы колер (здалёк можа выглядаць як чорная — параўн. з 1). У зімовым апярэнні падобны на чорнаваллёвага гагача,... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.