In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Ібісавыя

Птушкі сярэдніх і вялікіх памераў з доўгай дзюбай, якая загнута ўніз альбо сплюшчана, з параўнальна доўгімі нагамі і доўгай, у палёце выцягнутай шыяй. Палавы дымарфізм адсутнічае. Жывуць у водна-балотных біятопах, гняздзяцца каланіяльна на дрэвах, кустах альбо зарасніках трыснягу. Харчуюцца беспазваночнымі, земнаводнымі, рыбамі, а таксама раслінамі. 31 від.

Спіс відаў

Каравайка
Бура-каштанаватая з пурпурным бляскам, крылы больш цёмныя з зялёным бляскам, дзюба загнута ўніз. Маладыя бура-чорныя, апярэнне без бляску. У палёце закругленыя крылы. Голас: ціхае,... далей...

Колпіца
Белая, з цёмна-жоўтым чубам і жоўтымі плямамі на грудзях. Плоская, шырокая і доўгая дзюба, чорна-бурая з жоўтым канцом. Маладыя без чуба, дзюба палева-цялеснага колеру,... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.