In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Шуляковыя

Моцная, загнутая дзюба i вострыя кiпцюры. Галоўным чынам здабываюць жывых жывёл, большасць відаў таксама можа харчавацца падлай; актыўныя пераважна ўдзень. У афарбоўцы адсутнічае выразны палавы дымарфiзм. Самкi часцей за ўсё большыя за самцоў. Маладыя птушкi адрознiваюцца ад дарослых. Гняздзяцца звычайна на вялiкiх дрэвах або скалах. У гэтым сямействе адрознiваюць: грыфаў Старога Свету, арлоў, арланаў, канюхоў, шулякоў, каршуноў i лунёў. 225 відаў.

Спіс відаў

Арлан-белахвост
Птушка вельмi вялікіх памераў. Ад арла-маркута адрознiваецца больш кароткiм, клiнаватым хвастом. У маладых галава i хвост цёмныя, на працягу 4-6 гадоў галава робiцца больш... далей...

Арлец вялікі
Цяжка адрознiваецца ад малога арляца, таксама можна пераблытаць са стэпавым арлом i арлом-маркутом. Найлепшай вызначальнай рысай з’яўляюцца белаватыя плямы на надхвосці i некаторых крыючых... далей...

Арол стэпавы
Вельмi цёмны, ва ўсiх узростах хвост папярочна-паласаты. Можна пераблытаць з арлом-маркутом, ад якога адрознiваецца больш цёмным апярэннем i меншымi памерамi, а таксама з вялікім-арляцом... далей...

Арол-вужаед
Ад меншых за яго канюхоў i асаеда адрознiваецца вялiкай галавой. Палоска на грудзях i шыi ў светлых асобiн слаба бачная. Ногi папялістыя. Маладыя больш... далей...

Арол-карлік
Страйнейшы за канюха-мышалова, з больш доўгiмi крыламi i хвастом. Заўсёды прысутнічаюць белыя плямы рознай велiчынi. Лятае хутка i ўпэўнена, хапае птушак, якіх часта даганяе... далей...

Арол-магільнік
Буры з белымi плямамi рознай велiчынi на плячах. Гэтыя плямы звычайна адсутнiчаюць ў аднагадовых птушак. Палавую сталасць i дарослае апярэнне набываюць прыкладна ў 5... далей...

Арол-маркут
Вялiкi, буры драпежнiк з нагамi, аперанымi да пальцаў. Палавой сталасці дасягаюць прыблiзна на 5-м годзе. Пад час дасягнення сталасці аснова хваста цямнее, знiкаюць белыя... далей...

Асаед звычайны
Апярэнне ад светлага да аднолькава цёмна-карычневага. На хвасце амаль заўседы бачныя папярочныя палосы, знiзу на крылах характэрны малюнак. Найбольш тонкі і доўгi хвост, у... далей...

Грыф чорны
Вельмi вялiкi. Апярэнне ўсё аднолькава бурае з неаперанай галавой. Ад белагаловага сіпа адрознiваецца больш цёмным апярэннем i формай хваста. Звычайна сустракаюцца па аднаму. Голас:... далей...

Канюх касматаногі
Сустракаюцца светлыя i цёмныя асобiны (але ніколі не бываюць такія цёмныя, як канюхі-мышаловы). Знiзу на крылах цёмная пляма, хвост амаль белы i заканчваецца цёмнай... далей...

Канюх-курганнік
Звычайна галава больш светлая, светлы хвост без палос. Маладыя з паласатым хвастом у палявых умовах не адрознiваюцца ад канюха-мышалова. Цёмнае поле знiзу крылаў меней... далей...

Канюх-мышалоў
Адрознiваюць два падвiды: намiнальны B.b. buteo i ўсходнi B. b. vulpinus. Апярэнне ад глiнiста-палевага да бурага, некаторыя асобiны са святлейшымi і нават белымi плямамi... далей...

Каршун чорны
Хвост са слабай развiлкай, цёмнае апярэнне. Белыя плямы знiзу на крылах у маладых не такiя вялiкiя i чыстыя, як у чырвонага каршуна. Голас: акрамя... далей...

Каршун чырвоны
Добра бачна развiлка хваста i светлыя плямы знiзу на крылах. Страйнейшы за чорнага каршуна, але маладых можна пераблытаць. Голас: падобны да канюха-мышалова «хiйя» часам... далей...

Лунь балотны
Палавы дымарфiзм: самка карычневая са светлай галавой, у самца хвост шэры, крылы карычнева-шэра-чорныя. Маладыя цёмныя, часам з крыху больш светлай галавой. Голас: пад час... далей...

Лунь палявы
Сiлуэт падобны на балотнага луня. Выразны палавы дымарфiзм. Падобны да стэпавага i поплаўнага лунёў, асаблiва самка. Белая пляма на надхвосці выразная i параўнальна вялiкая.... далей...

Лунь поплаўны
Самы малы з нашых лунёў. Самец папялісты, з чорнымi палосамi на крылах. Самка падобная да самак палявога і стэпавага лунёў. Маладыя падобныя да маладых... далей...

Лунь стэпавы
Самец самы светлы з нашых лунёў, падобны да палявога і поплаўнага, надхвосце шэрае. Самка ў палявых умовах не адрознiваецца ад самкі поплаўнага луня i... далей...

Малы арлец
Цяжка адрознiць ад вялікага арляца (махавыя — мал. 14м). Ад канюха-мышалова адрознiваецца больш доўгiмi крыламi з шырока растапыранымі махавымi. На надхвосці звычайна адзiночныя белыя... далей...

Сіп белагаловы
Вельмi вялiкi. Галава, шыя i верх цела белаватыя, махавыя цёмныя. Нiз цела рыжаваты, у маладых нiз цямнейшы i цёмны каўнер. Ад чорнага грыфа адрознiваецца... далей...

Шуляк-галубятнік
Невялiкая, плоская галава, белае падхвосце, вузкi, доўгi хвост з 4 папярочнымi палосамi. Да ахвяры падбіраецца, манеўруючы пад сховам галiн. Маладыя бура-карычневыя, знiзу з падоўжанымі... далей...

Шуляк-карагольчык
Нагадвае шуляка-галубятніка, але значна меншы. Маладыя з большай колькасцю рысак на нiзе цела, але яны размяшчаюцца менш рэгулярна. Самец ад споду рыжаваты. Голас: хуткае... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.