In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сакаліныя

Драпежныя дняўныя птушкi, часцей невялiкiя або сярэднiх памераў, дзюба кручкаватая з «зубам». У большасцi – цёмныя «вусы» на галаве. Часта кароткiя, вострыя крылы. Хутка лятаюць, калi ловяць здабычу ў паветры, забiваюць яе, утрымліваючы кiпцюрамі. Гняздзяцца на дрэвах, займаюць гнёзды воранавых, на скалах i скальных абрывах, некаторыя ў населеных пунктах. Самка большая за самца. 61 від.

Спіс відаў

Сокал-балабан
Спiна рыжавата-бурага колеру, белаватыя галава і спод цела, слаба вызначаныя «вусы», параўнальна доўгi хвост. Маладыя падобныя на дарослых, але васкавiца i ногi блакiтнаватыя. Голас:... далей...

Сокал-дрымлюк
Выразны палавы дымарфiзм: у самцоў адсутнiчае «вус», галава i спiна папялістыя, нiз рыжаваты з падоўжнай паласатасцю; у самкі галава i спiна карычневыя (крыху падобныя... далей...

Сокал-кабец
Нагадвае сокала-падарожніка, але значна меншы. Хвост адносна менш доўгі, ад споду цёмныя падоўжаныя плямы, рудыя «штаны» i падхвосце (параўн. з сокалам-шулёнкам). Маладыя з больш... далей...

Сокал-падарожнік
Верх папяліста-шэры, чорныя выразныя «вусы», доўгiя, вузкiя крылы i не вельмі доўгi, клiнаваты хвост. Маладыя бурыя з блакiтнаватай васкавiцай, ногi зеленавата-жоўтыя. Голас: кароткае «к’як-к’як-к’як»,... далей...

Сокал-пустальга
Палавы дымарфiзм: самец з папялістай галавой i верхам хваста, верх крылаў буравата-руды; самка ржава-бурая, крыху падобная да самкі сокала-дрымлюка. Маладыя падобныя да самкi. Ва... далей...

Сокал-шуленак
Выразны палавы дымарфiзм: самец чорна-папялісты з рыжымi «штанамi» i падхвосцем, ногi чырвоныя (крыху падобны на сокала Элеаноры); самка з рыжай галавой і нізам цела,... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.