In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Бажанавыя

Вядуць наземны спосаб жыцця. Моцныя ногi i дзюба, кароткiя, закругленыя крылы. Наогул, слаба, цяжка лятаюць. Харчаванне змешанае, большай часткай, раслiннае. Гняздзяцца на зямлi. Выразны палавы дымарфiзм толькi ў некаторых вiдаў (бажан — табл.33). Манагамы, жывуць парамi, увосень сем’ямi. 163-193 віды.

Спіс відаў

Бажан
У абодвух полаў доўгi хвост, якi звужаецца на канцы, больш доўгi ў самца. Паколькі у Еўропе аклiматызавалi некалькі падвiдаў, розныя асобiны могуць адрознiвацца тонам... далей...

Курапатка шэрая
Карычнева-папялістая, з каштанавага колеру плямай на грудзях, якая больш выразная ў самцоў i адсутнiчае ў маладых. У палёце бачныя рулявыя ржавага колеру. На асцерагаючы,... далей...

Перапёлка
Карычнева-рыжая з падоўжанымi крапiнамi, светлыя брыво і паласа на версе галавы, у самца чорнае горла. Перапёлку лёгка пачуць, але цяжка ўбачыць, паколькi яна ўзлятае... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.