In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Пастушковыя

Малыя i сярэднiх памераў птушкi з кароткай у большасці відаў дзюбай i доўгiмi пальцамi ног. Крылы кароткiя, акруглыя. Неахвотна лятаюць. Палавы дымарфiзм слабы. Жывуць па берагах вадаёмаў (найчасцей са стаячай вадой) i лугах. Гняздо на зямлi або каля краю вады. Птушаняты вывадкавыя, у некаторых вiдаў у апярэннi ёсць «сiгнальныя колеры». Большасць вiдаў вядзе скрытнае жыццё. 132 віды.

Спіс відаў

Драч
Крылы, асаблiва ў палёце, іржавыя i кароткiя, дзюба светлая. Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай.... далей...

Лыска
Чорная з белым iлбом i светлай дзюбай. Маладыя цёмна-шэрыя з зеленаватай дзюбай, амаль нябачнай бруднавата-белай лысiнай на лбе i светлым горлам. Птушаняты бура-чорныя з... далей...

Пагоніч звычайны
Увесь перад цела ў белых крапінках, на баках белыя палосы i жаўтаватае падхвосце. Дзюба кароткая, чырвоная каля асновы, ногi зялёныя. Птушаняты ў чорным пуху... далей...

Пагоніч малы
У адрозненне ад пагонiча-крошкi белыя палоскi на шэрым, а не на цёмным фоне. Кароткая дзюба з чырвонай асновай, ногi зялёныя. У самак (у адрозненне... далей...

Пагоніч-крошка
Найменшы з еўрапёйскiх пастушкоў. Кароткая, зялёная дзюба без чырвонай асновы, ногi аранжавыя, бакi i падхвосце цёмныя з белымi палосамi. У маладых больш светлыя грудзi... далей...

Пастушок
Доўгая, чырвоная, злёгку загнутая ўніз дзюба, белае падхвосце, ногi бледна ружаватыя з доўгiмi пальцамi. Маладыя менш кантрастныя, з шэра-крэмавай дзюбай. Птушаняты ў чорным пуху... далей...

Чаротніца
Алiўкава-бурая з белым падхвосцем i з чырвонай плямай голай скуры над дзюбай. У маладых чырвоны колер адсутнiчае, дзюба карычнева-зялёная). Птушаняты чорныя, верх галавы i... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.