In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сяўцовыя

Малыя i сярэдніх памераў птушкi, засяляюць берагi вадаёмаў i вiльготныя тэрыторыi. Дзюба параўнальна кароткая, вочы адносна вялiкiя. Палавы дымарфiзм слабы. Гняздо на зямлi. 54-66 відаў.

Спіс відаў

Зуёк вялікі
Спiна глiнiста-карычневая, спод цела белы з характэрным, чорна-белым малюнкам на галаве i грудзях. Над вокам белае брыво, якое не пераходзiць на лоб, на грудзях... далей...

Зуёк малы
Падобны да вялiкага зуйка, але крыху меншы. Белае брыво над вокам праходзiць праз лоб на другі бок галавы, дзюба чорная, ногi жоўтыя, у палёце... далей...

Каменешарка
У шлюбным уборы шматкаляровая, іржава-чорна-белая, адносна нядоўгая, вострая дзюба i кароткiя жоўта-аранжавыя ногi. У негнездавы час i маладыя цёмна-шэра-карычневыя з белым сподам цела i... далей...

Кнігаўка
У апярэнні чорны з зеленаватым, металiчным бляскам, белы i ржавы колеры. На галаве высокi чуб. Маладыя цемна-шэра-карычневыя са светлым жыватом i больш кароткiм чубам.... далей...

Крэчатка
Палева-глiнiстага колеру з цёмным верхам галавы, цёмнай плямай на сподзе цела i цёмнымi канцамi крылаў. Хвост белы з чорнай паласой на канцы (параўн. з... далей...

Сеўка залацістая
Падобныя да сяўца, але верх галавы i цела жоўта-залатыя ў дробныя цёмныя плямкi. У шлюбным уборы цёмныя плямы знізу цела i галавы (значна меншыя... далей...

Сявец
Верх цела ў дробных, белых i чорных плямках. У шлюбным уборы спод цела i галава з бакоў цёмныя. У палёце пад крыламi чорныя плямы... далей...

Хрустан
У гнездавы перыяд у абодвух полаў на грудзях тонкая белая паласа памiж шэра-карычневымi грудзьмi i рудым жыватом. Белыя шчака i брыво. Самка крыху большая... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.