In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Коўравыя

Тыповыя птушкі кантынентальных вадаёмаў са стаячай вадой. Харчуюцца рыбай і воднымі насякомымі. Вельмі добра плаваюць і ныраюць. Здольныя змяняць паглыбленне тулава ў ваду ў час плавання на паверхні. Неахвотна лятаюць. Палавы дымарфізм адсутнічае, зімовае апярэнне адрозніваецца ад летняга. Пальцы ног аблямаваныя плавальнымі грабянямі (мал. 14а). 18-21 від.

Спіс відаў

Коўра вялікая
У гнездавым апярэнні 2 чубы і ржавыя «бакенбарды», белыя грудзі і ніз цела. У зімовым апярэнні чубы слаба вызначаныя, «бакенбарды» знікаюць, над вокам белая... далей...

Коўра малая
Самая малая з коўраў, з выразна кароткай шыяй. У гнездавым апярэнні цёмна-бурая з рудой шыяй і светла-жоўтай плямкай каля асновы дзюбы. У зімовым апярэнні... далей...

Коўра чарнашыйная
У гнездавым апярэнні за вокам аранжава-жоўтыя пучкі пер’я, шыя і верх цела чорныя. У зімовым апярэнні галава і шыя шараватыя (белае толькі горла) (параўн.... далей...

Коўра чырванашыйная
У гнездавым апярэнні па баках галавы 2 пучкі жоўтага пер’я ствараюць выгляд «рагоў». Шыя і ніз іржавага колеру. У зімовым апярэнні верх галавы і... далей...

Коўра шэрашчокая
У гнездавым апярэнні рудая шыя і белая шчака, у зімовым апярэнні шыя шараватая, адсутнічае белае брыво (ёсць у вялікай коўры), жоўтая дзюба. Апярэнне маладых... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.