In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Бакасавыя

Малыя i сярэдніх памераў птушкi, звычайна карычнева-белыя. Дзюба параўнальна тонкая i доўгая. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Жывуць па берагах вадаёмаў i на вiльготных лугах. Гняздо на зямлi. Важнымi адметнымі рысамi з’яўляюцца галасы, афарбоўка надхвосця i хваста. 84-86 відаў.

Спіс відаў

Бакас
Вельмi доўгая дзюба, у палёце хвост зверху заканчваецца ржавай i белай палоскамi. Палёт хуткi, зiгзагападобны. Голас: пры нечаканым узлёце выдае крык «кшшы», асцерагаючы -... далей...

Баталён
У шлюбным уборы палавы дымарфiзм праяўляецца ў багатым, вельмi зменлiвым апярэннi самца. Самка меншая. Самец у негнездавы час падобны да самкi, але з меншай... далей...

Грыцук вялікі
Доўгая, прамая дзюба, аранжавая каля асновы i з цёмным канцом. Галава i перад цела ў шлюбным уборы карычнева-ржавага колеру, жывот паласаты. У негнездавы час... далей...

Грыцук малы
Падобны да вялiкага грыцуна. Адрознiваецца злёгку загнутай уверх дзюбай, а ў шлюбным уборы больш іржавага колеру ў апярэнні. Спод цела без палосак, iржавага колеру.... далей...

Дубальт
Вельмi падобны да бакаса, маладыя не адрознiваюцца па знешняму выгляду. Дзюба больш кароткая i рысунак на галаве не такi кантрастны. У палёце зверху бачныя... далей...

Кіркун вялікі
У шлюбным уборы шэра-карычневы з чорнай плямай на жываце. Дзюба шэра-папялiстая, крыху загнутая ўнiз, ногi зеленаватыя. У палёце паяснiца i хвост цёмныя. У негнездавым... далей...

Кіркун малы
Падобны да белахвостага пясочнiка. У шлюбным уборы карычнева-шэры з белым жыватом i цёмнымi нагамi. У негнездавы час карычнева-ржавы колер адсутнiчае. На спiне белыя плямкi... далей...

Кулік-гразевік
У шлюбным уборы з цёмнай спiной і светлым узорам, як у бакасаў. За вокам брыво раздзяляецца на два. Параўнальна доўгая дзюба, нязначна загнутая на... далей...

Кулік-марадунка
Характэрны сiлуэт. Ногi жаўтавата-аранжавыя. У палёце ад споду вельмi светлы. Голас: трохскладовае «куверіі...», позыў — флейтавае «хiа, хiа». Даўжыня цела 22-24 см, размах крылаў... далей...

Кулік-паручайнік
Падобны да кулiка-селянца, але больш стройны, з даўжэйшымi нагамi i прамой дзюбай. Ногi пад час палёту выступаюць далёка за хвост. Белая пляма на паяснiцы... далей...

Кулік-перавозчык
Характэрны сiлуэт. Лятае нiзка над вадой як бы ўздрыгваючы крыламі, пасля прызямлення кiвае галавой. Збоку на грудзях напоўкруглыя больш цёмныя плямы. У палёце зверху... далей...

Кулік-селянец
Карычнева-папялісты, у негнездавы час больш светлы i больш папялiсты. Ногi зялёныя, у палёце выступаюць за хвост. Дзюба шаравата-зеленаватая, крыху выгнутая ўверх. У палёце бачна... далей...

Кулік-случок
Папяліста-карычневы з цёмнымi плямкамi на ўсiм целе. На крылах белае люстэрка (асаблiва добра бачнае ў палёце). Дзюба больш кароткая, чым у кулiка-шчогаля, чырвоная каля... далей...

Кулік-цякун
Падобны да кулiка-чарняка, больш светлы з зеленавата-жоўтымi нагамi. Грудзi больш белыя, у тонкія папярочныя палоскi. У палёце хвост са мноствам дробных тонкiх палосак, якiя... далей...

Кулік-чарняк
Цёмна-карычневы з цёмнымi нагамi i параўнальна шырокiмi палосамi на хвасце. У палёце крылы цёмныя зверху i чарнаватыя ад споду. Грудзi ў падоўжныя палосы. Голас:... далей...

Кулік-шчогаль
У шлюбным уборы амаль чорны, у негнездавым — цёмна-папялісты. Ногi чырвоныя, толькi нiжняя частка дзюбы чырвоная каля асновы (параўн. з 139). У палёце не... далей...

Кулён вялікі
Вялiкая птушка з доўгай, моцна загнутай унiз дзюбай i параўнальна доўгiмi нагамi. На галаве адсутнiчаюць палоскi, але яны добра бачныя на рулявых пры палёце.... далей...

Кулён сярэдні
Падобны да вялiкага кулёна, але меншы, з больш кароткай дзюбай i з выразнымi цёмнымi палоскамi на галаве. У палёце канцы крылаў больш цёмныя i... далей...

Плывунчык кругланосы
Тонкая, доўгая дзюба. У шлюбным ўборы белы ад споду, зверху — цёмна-буры. Белае горла, на шыі рудая палоска (у самца менш выразная). Дзюба і... далей...

Плывунчык пласканосы
У шлюбным уборы ярка-ржавага колеру з белымі шчокамі і цёмным верхам галавы. У самца можа быць больш або менш белы жывот. У негнездавы час... далей...

Пясочнік ісландскі
У шлюбным уборы спод цела ржавага колеру, верх жоўта-карычневы з выразнымi цёмнымi рыскамi. У негнездавы час шаравата-карычняваты, ад споду белы. Верх цела з характэрным... далей...

Пясочнік белахвосты
Падобны да малога кiркуна, але без белага рысунка на спiне, ногi зялёна-жоўтыя. Менш стракаты, асаблiва ў негнездавы час. Над вокам белае брыво. Увогуле ў... далей...

Пясочнік марскі
У шлюбным уборы карычнева-шэры, у негнездавы час — крыху больш цёмны i шэры. Жывот белы. Дзюба прамая, параўнальна тонкая, каля асновы жоўтая, ногi кароткiя,... далей...

Пясчанка
У шлюбным уборы верх галавы, грудзi i спiна ржава-карычневыя, спод цела белы. У негнездавы час больш светлыя, шараватыя верх галавы i спiна. У абодвух... далей...

Слонка
Найбуйнейшы з бакасаў. Спод цела ў хвалiстых цёмных папярочных палосах. Крылы ў палёце заканчваюцца акругла. Дзюба светлая, ногi жоўтыя. Голас: пад час токавага палёту... далей...

Стучок
Найменшы з бакасаў. З кароткай дзюбай i павольным палётам, узлятае моўчкi. У палёце на спiне цёмныя плямы, хвост востра заканчваецца, без белага колеру. Голас:... далей...

Чырвонаваллёвік
У шлюбным уборы ржавага колеру, у негнездавы час — шэра-карычневы з вельмi слаба вызначаным штрыхаваннем на грудзях i па баках цела. Жывот i паяснiца... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.