In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Палянікавыя

Вялікія і сярэдніх памераў птушкi з апярэннем пясочнага колеру, вялікімі вачыма, параўнальна доўгімі, але тоўстымі нагамі з трыма пальцамі. Сілуэт з дробнай, як бы «уціснутай» у тулава галавой. Палёт хуткі, але цяжкі, крылы не вельмі вострыя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Жывуць у пясчаных мясцiнах, часта паблізу ад вады. Гняздо ў ямцы на зямлі. 9 відаў.

Спіс відаў

Палянік
Вялікая птушка з «уціснутай» у тулава галавой, вялікімі жоўтымі вачыма і кароткай, моцнай, чорна-жоўтай дзюбай. Апярэнне пясочнага колеру з белай палоскай на крыле (у... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.