In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Паморнікавыя

Вялікія і сярэдніх памераў марскiя або акiянiчныя цёмна афарбаваныя водныя птушкі з доўгімі вострымi крыламі і моцнай кручкаватай на канцы дзюбай. Хвост з даўжэйшымi цэнтральнымі рулявымi пёрамi. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Гняздзяцца ў ямцы на зямлi ў тундры або на пустынных узбярэжжах, звычайна адзiночна, часам у калонii. Часта выхоплiваюць ежу ў iншых птушак, напр., чаек i крычак. 6-7 вiдаў.

Спіс відаў

Паморнік вялікі
Самы вялікі з паморнікаў, увесь цёмна-карычневы, толькі знізу і зверху крылаў (якія закруглены больш, чым у іншых відаў) выразная белая пляма (у маладых меншая)... далей...

Паморнік даўгахвосты
Вельмi доўгiя i эластычныя два цэнтральныя рулявыя (часам абламаныя). Палёт больш манеўраны, чым у іншых паморнікаў. Ніз цела і шыя белыя, верх галавы чорны.... далей...

Паморнік караткахвосты
Сярэдніх памераў, цёмны. Два цэнтральныя рулявыя выступаюць за астатнія (як у сярэдняга паморніка), але заканчваюцца востра, не закручаны. Дзве морфы: святлейшая з белым нізам... далей...

Паморнік сярэдні
Дзве морфы: цёмная (больш рэдкая) — уся птушка цёмна-карычневая; светлая — белы ніз, шчокі, бакі і перад шыі жоўта-белыя, на грудзях часта карычневы аброжак.... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.