In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Чайкавыя

Вялікія і сярэдніх памераў водныя птушкі з доўгімі крыламі, добра лятаюць і плаваюць, але слаба або зусім не ныраюць. Палавы дымарфізм не выразны, але прысутнічае сезонны і ўзроставы. Гняздуюцца часцей за ўсё на зямлі або скалах, каланіяльна. 48 відаў.

Спіс відаў

Рагатун чорнагаловы
Белая з шэрымі спінай і верхам крылаў, канцы крылаў чорныя. Летам характэрна чорная галава з белым кольцам вакол вока (сярод буйных чаек толькі гэты... далей...

Чайка камчацкая
Дарослыя самцы і самкі ў шлюбным уборы маюць белую галаву, шыю, бруха, бакі, хвост. Мантыя цёмна шыферна-шэрая, некалькі святлей, чым у марской чайкі. Вокі... далей...

Чайка жоўтаногая
Чайка жоўтаногая Лацінская назва: Larus michahellis Ангельская назва: Yellow-legged Gull Руская назва: Чайка средиземноморская Апісанне: Вялікая белагаловая чайка, па памерах і афарбоўцы падобная на серабрыстую чайку і хахатунью. Ногі... далей...

Чайка малая
Самая малая з чаек (не блытаць з крычкамі, ад якіх адрозніваецца тупым заканчэннем хваста), белая з шэрай спiнай i вельмі цёмным нiзам крылаў. У... далей...

Чайка марская
Спiна i верх крылаў чорныя, астатнія часткі цела белыя. Ад падобна афарбаванай, але меншай, чайкі-чарнакрылкі адрознiваецца ружова-чырвоным колерам ног (у чайкі-чарнакрылкі ногі жоўтыя). На... далей...

Чайка танкадзюбая
Белая з шэрай спінай і чорнай аблямоўкай белых канцоў крылаў, ногі чырвоныя. Адметна доўгая шыя, а калі птушка стаіць, галава выступае ўперад. Дзюба доўгая,... далей...

Чайка трохпалая
Апярэнне белае з шэрым, канцы крылаў з чорнымі заканчэннямі ў выглядзе трохвугольнiка (не пераблытаць з шызай чайкай, якая крыху большая і звычайна мае белыя... далей...

Чайка чорнагаловая
У гнездавы перыяд падобная на чайку-рыбачку, але чорная (а не карычневая) «шапачка» заходзiць далей на тыл шыі. Канцы крылаў белыя, моцная чырвоная дзюба з... далей...

Чайка шызая
Афарбоўкай падобная да чайкі-клыгуна, але меншая і з характэрнымі жаўтавата-зялёнымі нагамі і дзюбай (без чырвонай плямы). Узімку падобная да чайкі-клыгуна, але на галаве больш... далей...

Чайка-бургамістр
Цалкам белая са светла-шэрым верхам цела, канцы крылаў белыя (такі тып афарбоўкі сустракаецца толькі ў чайкі-бургамістра і малой палярнай чайкі). Памеры значна розняцца, палёт... далей...

Чайка-клыгун
Найбольш распаўсюджана па ўзбярэжжах. Самец большы за самку. Спіна серабрыста-шэрая, махавыя першай ступені часткова чорныя з белымі заканчэннямі, астатняе цела белае. Цэнтральныя і ўсходне-еўрапейскія... далей...

Чайка-рагатуха
Мае цёмна-жоўтыя ногі, шаравата-жоўтую радужыну вока, вакол вока ярка-чырвонае кольца. У дарослых птушак дзюба больш інтэнсіўнага, чым у чайкі-клыгуна, жоўтага колеру, няправільнай формы пляма... далей...

Чайка-рыбачка
Вельмi звычайная, асаблiва на кантынентальных вадаёмах. Белая з шэрым верхам i чорнымi канцамi крылаў, пярэднi край крылаў белы (бачна ў палёце). У гнездавы перыяд... далей...

Чайка-чарнакрылка
Падобная да марской чайкі, але меншая і з выразнымі жоўтымі нагамі ў летні перыяд. Заходнееўрапейская морфа з цёмна-шэрай спінай, балтыйская — з чорнай. На... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.