In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Олушавыя

Вялікія марскія птушкі, знешнім выглядам нагадваюць буйную крычку, з вострай, вялікай дзюбай. Паміж усімі 4 пальцамі плавальная перапонка. Дарослыя белыя, маладыя — бурыя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Пад час лоўлі здабычы ныраюць у ваду з вялікай вышыні. Гняздзяцца ў калоніях на ўзбярэжжах. 9 відаў.

Спіс відаў

Олуша паўночная
Дарослыя белыя, з жоўтай галавой і чорнымі канцамі крылаў. Хвост клінаваты. Маладыя птушкі бура-карычневыя. У пераходным уборы белыя з карычневымі плямамі. Голас: толькі ў... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.