In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Савіныя

Начныя драпежнiкi (толькi некаторыя вiды палююць таксама і ўдзень) з густым мяккiм пер’ем, бязгучным палётам і дасканалым слыхам. На галаве больш жорсткае пер’е, якое аблямоўвае вочы і дзюбу, утварае так званы «тварны дыск». Дымарфiзм адсутнiчае. Большасць відаў гняздуецца на дрэвах (або ў дуплах), некаторыя — на зямлi. Неператраўленыя рэшткі корму (шэрсць, хіцін, косці) выплёўваюцца ў выглядзе так званых пагадак. Аселыя, некаторыя часткова пералётныя. Часцей за ўсё можна ўбачыць прыцемкам або ўначы, зрэдку ў палёце, з той прычыны віды цяжкія для распазнання. 108-160 відаў.

Спіс відаў

Кугакаўка барадатая
Велiчынёй амаль з пугача, але галава без «вушак», хвост больш доўгi i апярэнне больш шэрае. На «тварным дыску» канцэнтрычныя кольцы. На падбародку чорная пляма,... далей...

Кугакаўка даўгахвостая
Доўгi, моцна паласаты хвост, сiлуэтам падобная да шэрай кугакаўкі. Шэра-белаватая з вялiкiмi карычневымi падоўжнымі рыскамi. «Тварны дыск» афарбаваны аднатонна. Вочы невялiкiя, цёмна-карычневыя (у адрозненне... далей...

Кугакаўка шэрая
Дзве каляровыя морфы, галава акруглая без «вушак», хвост кароткi, на крылах зверху тры рады белаватых плямак. На сподзе палосы ў выглядзе «стрэлак», накіраваных назад.... далей...

Пугач
Самая вялiкая сава, ржава-карычневага колеру, зверху галавы «вушкі» з пер’я. Вочы аранжавыя (не блытаць з вушатай савой). Голас: гучнае, нiзкае «у-ху», а таксама больш... далей...

Сава балотная
Падобная да вушатай савы, але сустракаецца ў iншым бiятопе. Апярэнне больш жоўта-карычневае, нiз цела светлы (у палёце больш светлая, чым вушатая сава). Вочы жоўтыя,... далей...

Сава белая
Буйная птушка, белая з мноствам каштанаватых плямак альбо папярочных палосак. Вочы жоўтыя. Самец больш белы i крыху меншы за самку. Маладыя падобныя да самкi,... далей...

Сава вушатая
Дастаткова буйная, з «вушкамi». Палосы на сподзе са «стрэлкамi». Параўнальна стройны сілуэт, вочы аранжава-жоўтыя. Актыўная ўначы. У палёце «вушкi» непрыкметныя, крылы апускае далёка ўнiз.... далей...

Сава-бярозаўка
Доўгiм хвастом i папярочнай паласатасцю падобная да шулякоў, сiлуэтам у палёце нагадвае сакалоў. «Тварны дыск» белаваты з чорным аблямаваннем па баках, вочы жоўтыя. Палюе... далей...

Соўка-сплюшка
Памерамі падобная да сыча-сіпеля, але з «вушкамi» (могуць «складвацца» і быць непрыкметнымі). Вочы жоўтыя. 2 каляровыя морфы. Спод цела крыху святлейшы за верх (у... далей...

Сыч касматаногі
Крыху падобны да сыча-сіпеля. Больш выпрастаная пастава. Галава большая, «тварны дыск» святлейшы i больш кантрастны. Шырокiя белыя «бровы» i «вусы». Ногi i пальцы густа... далей...

Сыч-сіпель
Невялiкіх памераў сава з прысадзістым сілуэтам, параўнальна вялiкай галавой, якая з-за формы «тварнага дыска» выглядае прыплюшчанай. Хвост кароткi, вочы жоўтыя з белымi «брывамi». Актыўны... далей...

Сычык вераб’іны
Самая малая з соў (крыху большая за вераб’я). Верх цёмна-карычневы са светлымі плямкамi, нiз белаваты з цёмнымi палосамі. Жоўтыя, параўнальна невялiкiя вочы з белаватымi... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.