In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Дзятлавыя

Большая частка відаў з моцнай, клінападобнай дзюбай і кароткім, моцным хвастом. Язык вельмі доўгі (для выцягвання насякомых з-пад кары). Пальцаў 4: 2 уперад і 2 назад. У некаторых відаў ёсць палавы і ўзроставы дымарфізм. Гняздуюцца ў дуплах, якія самі робяць у дрэвах (толькі круцігалоўка часцей займае гатовыя). Аселыя або качуюць, круцігалоўка пералётная. 200-202 віды.

Спіс відаў

Дзяцел беласпінны
Стракаты. Уся спіна чорная, надхвосце белае (не блытаць з 201, 202 і 205). Крылы чорныя з белымі палоскамі. Спод цела белы з цёмнымі рыскамі... далей...

Дзяцел вялікі
Стракаты, чорна-бела-чырвоны. Падобны да сірыйскага, беласпіннага i сярэдняга дзятлаў. Падхвосце чырвонае, на спіне дзве вялікія белыя плямы (не блытаць з 203). Чорны ашыйнiк ідзе... далей...

Дзяцел жоўтагаловы
Стракаты, чырвоны колер адсутнічае. На спіне белаватая шырокая паласа ад патылiцы да паяснiцы (часам толькі белыя плямы). Бакі галавы чорныя, ніз цела белаваты, бакі... далей...

Дзяцел малы
Стракаты, невялікі. Спіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб (параўн. з 204 і 203),... далей...

Дзяцел сірыйскі
Стракаты, чорныя палосы ад асновы дзюбы да выгіну шыі, на грудзях (не блытаць з 201, 204 і 203). Маладыя з чырвонай «шапачкай», а таксама... далей...

Дзяцел сярэдні
Стракаты, у абодвух полаў чырвоная «шапачка» без чорнай абводкі (у самкі крыху меншая і больш светлая). Чорныя «вусы» вельмі вузкія і не даходзяць да... далей...

Жаўна зялёная
Падобная да сiвой жаўны: верх аліўкава-зялёны з бачным у палёце жоўтым надхвосцем. У абодвух полаў чырвоная шапачка і чорны лоб. У самца чырвоная пляма... далей...

Жаўна сівая
Падобная да зялёнай жаўны: верх галавы і спіны шараватыя, у самца чырвоная пляма на лбе заходзіць на верх галавы, у абодвух полаў вузкія і... далей...

Жаўна чорная
Чорны з чырвонай «шапачкай» (самец) або плямай на патыліцы (самка). Дзюба светлая, жоўтыя вочы. Часта ляціць па прамой лініі (іншыя дзятлы па хвалістай). Калі... далей...

Круцігалоўка
Часта больш проста пачуць голас, чым убачыць. Знешнiм выглядам адрознiваецца ад іншых дзятлаў, нагадвае вераб’інападобных. Параўнальна доўгі хвост, кароткая дзюба, верх колеру кары, спод... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.