In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Свіргулёвыя

Птахi з доўгімі, серпападобнымі крыламі і хуткім палётам (падобныя да ластавак, але не роднасныя з імі). Большую частку жыцця праводзяць у паветры, не сядзяць на зямлi. Гнёзды (калоніі) ў скальных шчылінах, дуплах, у дзiрках на пабудовах, пад дахамi, урэшце могуць быць пабудаванымі з матэрыялу, «злоўленага ў паветры» i склеенага слiнай. Дымарфізм адсутнічае. Усе чатыры пальцы вельмі кароткіх ног накіраваныя ўперад. Насякомаедныя, здабычу хапаюць на ляту. Пералётныя. 92 віды.

Спіс відаў

Свіргуль белабрухі
Сілуэтам падобны да чорнага свiргуля, але большы, з белым брухам і горлам, астатнія часткі цела цёмна-карычневыя. У планіруючым палёце апускае крылы ўніз. Голас: гучны... далей...

Свіргуль чорны
Доўгія, серпападобныя крылы і параўнальна кароткі, з развілкай хвост. Матава-чорны, на горле белая пляма (у палёце нябачная). У маладых светлая аблямоўка пёраў. Палёт вельмі... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.