In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Бакланавыя

Вялікія і сярэдняй велічыні, цёмныя птушкі кантынентальных вадаёмаў або берагоў мораў. Параўнальна доўгая шыя, дзюба на прыканцы з кручком, паміж усімі пальцамі плавальная перапонка (мал. 14б). Добра ныраюць, пасля чаго стоячы сушаць крылы, раскрываючы іх. Гняздзяцца каланіяльна ўздоўж берагоў вадаёмаў, на дрэвах або на зямлі. Палавы дымарфізм адсутнічае. 33 віды.

Спіс відаў

Баклан вялікі
Вялікіх памераў, чорна-карычневы з металічным бляскам. Белае горла і шчокі, белаватыя бакі галавы і шыі (атлантычны падвід з чорнай галавой). У гнездавы перыяд з’яўляюцца... далей...

Баклан малы
У гнездавы перыяд чорны з тонкімі белаватымі рыскамі, з зялёным і чырванаватым металічным бляскам на шыі і галаве. Дзюба цёмная. Узімку без рысак і... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.