In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Ластаўкавыя

Невялікіх памераў птушкi з выцягнутым сілуэтам, кароткімі нагамі і кароткай, шырокай каля асновы дзюбай, таварыскiя, здабычу (пераважна насякомых) ловяць у палёце. Выразны палавы дымарфізм адсутнічае. Гняздуюцца каланіяльна. Усе віды адлятаюць ад нас на зiму. Не блытаць з свiргулёвымi (таб. 66). 81-82 віды.

Спіс відаў

Ластаўка вясковая
Верх цела амаль чорны з гранатавым бляскам, ніз белаваты. Характэрная пляма ржавага колеру нa горле і меншая на лбе. У дарослых вельмі доўгі і... далей...

Ластаўка гарадская
Характэрная вызначальная рыса – белае надхвосце. Ад малога свiргуля адрозніваецца больш глыбокай выразкай хваста і большай белай плямай, а таксама белым сподам цела. Верх... далей...

Ластаўка-зямлянка
Верх цела карычневы, хвост з невялікай выразкай. Характэрная карычневая папярочная палоска, якая праходзiць праз грудзі, па беламу споду цела i злiваецца з карычневым колерам... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.