In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Жаўруковыя

Невялiкiх памераў птушкі, шэрыя, карычневыя або пясочнага колеру. Адсутнічае дымарфiзм (за выключэннем рагатага і стэпавага жаўрукоў). Гнёзды на зямлi. Па зямлi «ходзяць», а не скачуць. Частка вiдаў пералётная. 79-81 від.

Спіс відаў

Жаўрук баравы
Падобны да палявога жаўрука, крыху меншы i з больш кароткiм хвастом. Невялiкi чуб аддзяляе ад галавы светлая палоска. Крайнiя рулявыя не белыя. Жыве галоўным... далей...

Жаўрук палявы
Падоўжаны хвост з белымi крайнiмi рулявымi, на галаве невялiкi чуб. Жыве ў адкрытых месцапражываннях. Голас: спявае ў паветры (мал. 4б), у крайнім выпадку (прыцемкам)... далей...

Жаўрук рагаты
Галава i горла жоўта-чорныя, у самцоў (галоўным чынам у гнездавы перыяд) 2 чорныя «рагi». Маладыя наогул без чорных плям на галаве. Голас: спеў даволi... далей...

Жаўрук-смяцюх
Вялікі чуб, якi востра заканчваецца (большы, чым у палявога і баравога жаўрукоў), крайнiя рулявыя рыжаватыя i больш светлыя, чым астатнiя. У маладых чуб невялiкi.... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.