In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Воранавыя

Сярэднiх i дастаткова вялiкiх памераў птушкi — самыя вялiкiя з вераб’iных, чорныя, чорна-белыя або расфарбаваныя ў іншыя колеры. Палавы дымарфiзм адсутнiчае, дарослыя слаба або наогул не адрознiваюцца ад маладых. Гнёзды на дрэвах, у дуплах, на пабудовах i скалах. 113-115 відаў.

Спіс відаў

Арэхаўка
Паводзінамі і велічынёй крыху падобная да сойкі. Адрозніваецца выразнай афарбоўкай: карычневая з мноствам кроплепадобных белых плямак i характэрным белым заканчэннем адносна кароткага хваста. У... далей...

Варона шэрая
Меншая за крумкача, адрознiваецца роўным заканчэннем хваста (у палёце) i больш слабай дзюбай. Чорная з шэрай спiнай i нiзам цела. Голас: глыбокае, чыстае i... далей...

Грак
Чорны з пурпурова-фiялетавым бляскам, са светлай неаперанай плямай каля асновы дзюбы i спераду галавы. Маладыя без бляску, галава цалкам апераная, ад шэрай вароны адрознiваецца... далей...

Каўка
Чорная, блiскучая, з шэрым тулавам i бакамі галавы. Маладыя падобныя, але без бляску. Усходняя морфа з белымi плямамi на баках шыi, а пляма на... далей...

Крумкач
Цалкам чорная з металiчным бляскам (маладыя матавыя), вялiкая птушка з моцнай дзюбай. Хвост у палёце заканчваецца клiнам, ад iншых відаў групы адрознiваецца велiчынёй i... далей...

Сарока
Чорна-белая, з металiчным бляскам i доўгiм (1/3 даўжыні цела) прыступкавым хвастом. Маладыя без бляску. Голас: гучнае, хуткае i прарэзлівае «чак-чак, чакерак», або «чр-тртртр». Даўжыня... далей...

Сойка
Перад цела карычнева-ржавага колеру, люстэрка на крылах белае і блакітнае ў чорныя палоскі, белае надхвосце i чорны хвост. Каля асновы дзюбы чорны «вус». Часта... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.