In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сініцавыя

Невялiкiя рухавыя птушкi з вострай i кароткай дзюбай, без выразнага палавога дымарфiзму. Маладыя крыху адрознiваюцца ад дарослых. Гнёзды звычайна ў дуплах. У паслягнездавы перыяд утвараюць шматвiдавыя чародкі, многiя застаюцца на зiму, качуюць. 46-50 відаў.

Спіс відаў

Сініца белая
Белая галава, белы жывот (з блакiтнай плямкай), на крыле белае люстэрка (добра бачнае ў палёце) i белыя крайнiя рулявыя. Праз вока блакiтная паласа (не... далей...

Сініца бурагаловая
Вельмi падобная да сівой сініцы: белаватая пляма на складзеным крыле, матава-чорная галава, большая чорная пляма на горле (розніца амаль непрыкметна ўвосень), а ўся птушка... далей...

Сініца вялікая
Чорная, блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя.... далей...

Сініца сівая
Верх галавы чорны з бляскам, чорны «гальштук», крылы аднолькава шэрыя. Белаватыя шчокi злучаюцца з падобнага колеру нiзам цела, верх шэра-карычневы. Маладыя зверху больш шэрыя,... далей...

Сініца сіняя
Нiз цела аднолькава жоўты, верх галавы, крылаў i хваста ярка-блакiтны, белыя шчокi, праз вока цёмная паласа. Маладыя з жаўтаватымi шчокамi i зеленавата-карычневым верхам цела.... далей...

Сініца чубатая
Верх карычняваты, нiз белаваты, на галаве востра заканчоны бела-чорны чуб. У маладых чуб крыху меншы. Голас: песня — цiхі шчэбет, часцей чуваць позывы «ціт-тэ-рэ-рэ-рэ-рэ»,... далей...

Сініца-маскоўка
Чорныя горла i галава (з белымi шчокамi), белая пляма на патылiцы, нiз цела белаваты. Маладыя з жоўтымi шчокамi, нiзам цела i плямкай на патылiцы.... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.