In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Ткачыкавыя

Невялiкiя, першапачаткова лясныя альбо звязаныя з дрэвастоямi птушкi, афарбоўка вельмi розная (паўночныя вiды звычайна карычнева-шэрыя, паўднёвыя — больш квяціста расфарбаваныя). Дзюба кароткая i тоўстая, ногi кароткiя. Падобныя да юркоў, але з больш кароткім першым махавым i прамым заканчэннем хваста. Палавы дымарфiзм рэдка адсутнічае. Таварыскія, часта каланiяльныя. Аселыя альбо качуючыя, зрэдку пералётныя. Раней лічылі за падсямейства Passerinae, якое далучалі да сямейства Ploceidae. 33-37 відаў.

Спіс відаў

Верабей дамавы
Выразны дымарфiзм. Самец у шлюбным уборы з шэрым верхам і карычневай патыліцай, з чорным «гальштукам». Узiмку чорны колер робіцца больш светлым, цямнейшая паласа праз... далей...

Верабей палявы
Дымарфiзм адсутнічае. Светла-карычневая «шапачка», белыя шчокi з чорнай плямай, чорнае горла. Маладыя таксама з карычневай «шапачкай», але чорная пляма на шчоках менш выразная. Голас:... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.