In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Пеліканавыя

Вялікія птушкі (самыя вялікія з лятаючых) з доўгай, «S – падобна» выгнутай шыяй, масіўнай дзюбай, пад якой звісае расцяжны скурны мяшок, і кароткімі нагамі. Паміж усімі 4 пальцамі плавальныя перапонкі. Засяляюць прэсныя вадаёмы і ўзбярэжжы мораў. Частка відаў з белым апярэннем, частка — з бурым. Палавы дымарфізм адсутнічае (акрамя памераў). 7-8 відаў.

Спіс відаў

Пелікан кучаравы
Крыху большы, падобны на ружовага пелікана, але з белаватым апярэннем. У палёце знізу цёмныя толькі махавыя першай ступені. Ногі папялістыя. Маладыя птушкі бура-шэрыя. Цёмная... далей...

Пелікан ружовы
Вялікая, нязграбная птушка, з белым цялеснага адцення апярэннем і чорнымі канцамі крылаў. У палёце знізу тылавы край крыла чорны. Ногі аранжавыя. Маладыя бура-шэрыя. Цёмная... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.