In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Паўзунковыя

Невялiкiя лясныя птушкi з тонкай i доўгай дзюбай, звычайна карычнева-белыя, калярова афарбаваны толькi сценалаз. Перамяшчаюцца па ствале, абапiраючыся на хвост. Наогул адсутнічае палавы дымарфізм. Гняздуюцца ў шчылінах кары дрэў. Качуюць. Спосаб абследавання дрэў: мал.5а. 6-7 відаў.

Спіс відаў

Паўзунок звычайны
Невялiкіх памераў, карычневы, з загнутай унiз тонкай дзюбай i доўгiм кiпцюром на заднiм пальцы. Вельмi падобны на караткапальцага паўзунка. Іншы спеў, больш кароткая дзюба,... далей...

Паўзунок караткапальцы
Дзюба доўгая, кiпцюр на заднiм пальцы кароткi. Вельмi падобны да звычайнага паўзунка. Больш аднатонны верх, на баках цела карычняваты налёт i менш выразныя плямкi... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.