In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Драздовыя

Невялiкiя i сярэдніх памераў птушкi з выцягнутым сiлуэтам, часткова з палавым дымарфiзмам, маладыя звычайна ў крапінкі або рыскi. Гнёзды на зямлi, кустах, дрэвах, адкрытыя, некаторыя ў дуплах. Большая частка пералётная. У гэтае сямейства ўваходзяць таксама падкаменкі, каменныя дразды, ерчыкі, рудахвосткі і салаўі. 304-329 відаў.

Спіс відаў

Дрозд белабровы
Іржавага колеру бакi цела i белае «брыво». Падобны да дразда-свевуна. На грудзях цёмныя рыскi, у палёце ржавы нiз крылаў. У маладых вельмi мала ржавага,... далей...

Дрозд Наўмана
У Еўропе 2 падвiды: 1) T.n.naumanni з каштанаватымi грудзьмi i хвастом (у самца таксама часткова i крыламі), а таксама 2) T.n.eunomus — на белых... далей...

Дрозд чорны
Самец чорны з жоўтай дзюбай, самка цёмна-карычневая з карычневай дзюбай. Маладыя падобныя да самкi. Голас: флейтавы спеў з глыбокiх, паўтараемых гукаў, напрыклад, «труцi-трут-цйю-цйю-сiту». Iншыя... далей...

Дрозд шэры
Параўнальна вялiкiх памераў, верх цела шэра-карычневы, нiз з цёмнымi расплывістымі плямкамi на крэмавым фоне. Маладыя з плямкамi на спiне i цяжка адрознiваюцца ад пярэстага... далей...

Дрозд-піскун
Галава i надхвосце папялiстыя, спiна карычняватая, хвост чорна-буры. Бураватыя грудзі з мноствам цёмных рысак (параўн. з 239 i 241). Маладыя зверху аднатонна карычневыя. Голас:... далей...

Дрозд-спявун
Аранжава-рыжыя грудзi ў невялiкiя цёмна-карычневыя «стрэлкі», якія накіраваныя ўверх і пераходзяць на бакi. Складзеныя крылы аднастайна афарбаваныя, «брыво» адсутнічае, у палёце перад крылаў ад... далей...

Ерчык лугавы
Афарбоўка абодвух полаў падобная, але ў самца больш кантрастная. Верх цела цёмна-карычневы, белае брыво, 2 белыя люстэркі на крыле i белыя плямы на крайнiх... далей...

Ерчык чорнагаловы
Самец у гнездавы перыяд з чорна-карычневымі галавой i верхам цела, іржавага колеру грудзьмi i белымi плямамi на шыi i крылах. Самка падобная, але не... далей...

Кралька
Самец у гнездавы перыд з ярка-блакiтнай плямай на горле i грудзях, пад якой iдуць чорная i ржавая палосы. Падвiд L.s. svecica у цэнтры блакiтнай... далей...

Малінаўка
Мала палахлiвая. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Лоб, бакi галавы i грудзi ржавыя. Маладыя без iржавага колеру — усе папялiстыя, светлыя зверху, цёмныя знiзу. Маладыя, падобныя... далей...

Падкаменка палявая
У самца ў гнездавы перыяд чорныя крылы i рулявыя, белае надхвосце. На баку галавы чорная пляма i белае «брыво». Узiмку карычневы з белым надхвосцем.... далей...

Рудахвостка звычайная
Самец у гнездавы перыяд з белым iлбом, чорным горлам i бакамi галавы, рудымі грудзьмi i цёмна-шэра-блакiтным верхам цела. У негнездавы перыяд чорны колер робiцца... далей...

Рудахвостка-чарнушка
Падобна як i ў наступнага вiду, вельмi рухавы руды хвост: дарослы самец чорны з белым люстэркам на крыле, у негнездавы перыяд крыху больш светлы... далей...

Салавей усходні
Верх цела карычневы, нiз крыху больш светлы, грудзi ў невялiчкiя плямкi. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Маладыя зверху плямiстыя (не блытаць з маладымі малiнаўкамi). Голас: у... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.