In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Лескавыя

Невялiкiх памераў, рухавыя птушкi, палавы дымарфiзм у большасці відаў адсутнiчае, ёсць нязначны ўзроставы. У апярэннi больш карычневага, алiўкавага i жоўтага колераў. Вельмi часта цяжка адрознiваюцца адзін ад аднаго, таму неабходна звяртаць увагу на голас, паводзiны i бiятоп. Гнёзды ў кустах, на зямлi, у трыснягу. Пералётныя. 361-400 відаў.

Спіс відаў

Каралёк жоўтагаловы
Самая малая птушка Еўропы. Верх галавы ярка-жоўты з чорнымi палоскамi па краях. У самца сярэдзiна галавы бывае наогул аранжавая, у самкi жоўтая пляма менш... далей...

Каралёк чырвонагаловы
Вельмi падобны да жоўтагаловага каралька (верх крыху цямнейшы, нiз больш светлы), адрознiваецца па белым брыве i чорнай палосцы праз вока. У маладых яны не... далей...

Леска садовая
Дымарфiзм адсутнiчае: верх алiўкава-папялiста-карычневы, нiз белаваты, дзюба кароткая, ногi цёмна-шэрыя. Адметная рыса — спеў. Верх у маладых больш карычневы, нiз жаўтаваты. Голас: спеў -... далей...

Леска шэрая
Верх цела шараваты, на крыле ржавая пляма, ногi светлыя. У самца ў шлюбным уборы белае горла i шэрая галава, у самкi горла белаватае, галава... далей...

Леска-завірушка
Дымарфiзм адсутнiчае. На баках галавы цёмна-шэрая пляма, крайнiя рулявыя белыя, ногi цёмныя (не блытаць з шэрай лескай). Голас: спеў — кароткае шчабятанне, якое заканчваецца... далей...

Леска-перасмешка
Самец зверху папялiста-карычневы, нiз цела ў гнездавы перыяд белаваты з цёмнымi папярочнымi рыскамi. Верх самкi больш карычневы, знiзу яна не такая плямiстая. У абодвух... далей...

Леска-чорнагалоўка
У гнездавы перыяд выразны дымарфiзм: у самца шапачка чорная, а ў самкi — іржавага колеру. Хвост без белых палос па краях. Маладыя падобныя да... далей...

Мармытуля паўночная
Невялiкая, падобная да бледнай перасмешкі, але з больш карычневым верхам цела, больш светлым надхвосцем. Крайнiя рулявыя з белым колерам, ногi цёмна-карычневыя. Голас: спеў з... далей...

Перасмешка зялёная
Зверху алiўкавая, знiзу жоўта-крэмавая, жоўтае брыво, шэра-блакiтныя ногi. Складзеныя крылы даходзяць да палавiны рулявых. На крылах ёсць жаўтаватыя ўчасткi, больш светлыя за асноўны фон.... далей...

Пячураўка зялёная
На крыле не заўсёды выразная светлая паласа. Ногi цёмныя. Падобная да пячураўкі-ценькаўкі, крыху большая, з iншым голасам. Падвiд P. t. nitidus з жоўтым брывом... далей...

Пячураўка-будаўнічок
Падобная да пячураўкі-ценькаўкі, адрознiваецца голасам, мае крыху святлейшы верх i жаўтаваты нiз. Ногi звычайна светлыя, колеру глiны. Голас: спеў падобны да песнi берасцянкі, але... далей...

Пячураўка-зарнічка
Невялiчкая, з дзвюма палоскамi на крылах, са светлым доўгiм брывом, падобная да маладых лясной і альпійскай завірушак. Голас: кароткія, гучныя, на адной вышыні, хуткія... далей...

Пячураўка-трашчолка
Жоўтыя брыво, бакi галавы, горла i грудзi. Крылы выразна святлейшыя. Голас: усё хутчэй i хутчэй паўтараемае «сiп-сiп-сiп-сіпсіпсіпсір-р-р-р». Позыў — меланхалiчнае «цю, цю» або «цюю,... далей...

Пячураўка-ценькаўка
Характэрныя рысы — голас i цёмныя ногi. У руках можна вызначыць па суадносінах даўжыні махавых. Вельмi падобны на наступны від. Маладыя знiзу больш жоўтыя.... далей...

Цвыркун звычайны
Верх алiўкава-карычневы, светлае брыво, праз вока праходзiць цёмная паласа. Нiз цела белаваты, у невялiчкiя рыскi. Голас вельмi характэрны. Голас: манатоннае i вельмi доўгае «цiрр»,... далей...

Цвыркун рачны
Увесь верх цела карычнева-буры, на грудзях невялiкiя, падоўжныя рыскi. Голас: доўгае, манатоннае «дзе-дзе-дзе», вельмi падобнае на голас зялёнага коніка. Асцерагае хрыплым «клiк». Даўжыня цела... далей...

Цвыркун салаўіны
Верх цела карычневы, нiз белаваты. Вызначальная рыса — голас. Голас: доўгае, манатоннае i сухое «трр», больш нiзкае, чым у звычайнага цвыркуна. Пад час спявання... далей...

Чаротаўка балотная
Верх цела карычнева-алiўкавы, нiз белаваты (не крэмавы). Ногi ружаватыя. Вельмi падобная да трысняговай чаротаўкі, асаблiва маладыя. Адрознiваецца спевам i суадносінамі даўжыні махавых. Голас: спеў... далей...

Чаротаўка вяртлявая
На галаве жоўта-белаватыя палоскi, якiя са спiны заходзяць на надхвосце, светлыя грудзi ў цёмныя рыскi. Голас: спявае падобна, як звычайная чаротаўка, але больш манатонна,... далей...

Чаротаўка драздовая
Параўнальна вялiкіх памераў. Верх светла-карычневы, нiз цела крэмавы. Брыво жаўтаватае. Часам паднiмае пёры на версе галавы. Голас: прарэзлівы спеў з паўтарэннем элементаў «каре-каре-кiт-кiт-рыба-рыба-рак-рак». Асцерагае... далей...

Чаротаўка звычайная
Карычневая галава з цёмнымi палоскамi i белым брывом. Верх цела карычнева-алiўкавы, таксама ў палоскi, надхвосце аднакаляровае. Нiз цела белаваты, бакi цела трошкi карычняватыя. Маладыя... далей...

Чаротаўка садовая
Агульная афарбоўка алiўкавая, выразнае брыво. Вельмi падобная да трысняговай, балотнай і індыйскай чаротавак. Прапорцыi махавых не заўсёды дазваляюць беспамылкова адрознiць ад iншых вiдаў. Голас:... далей...

Чаротаўка трысняговая
Зверху светла-карычневая з невыразным жаўтаватым брывом, нiз цела жаўтавата-алiўкавы. Ногi цёмныя. Вельмi падобная да балотнай чаротаўкі, адрознiваецца тонам афарбоўкi, спевам, афарбоўкай ног, а таксама... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.