In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Пліскавыя

Невялiкiх памераў птушкi са стройным сілуэтам, у Еўропе прадстаўленыя свірстунамі i ўласна плiскамi. У першых, манатонна афарбаваных у карычневыя тоны, дымарфiзм адсутнiчае, у большасцi плiсак ён выразны. Гнёзды на зямлi, плiскi часам гняздзяцца ў паўдуплах. 58-81 падвід.

Спіс відаў

Пліска белая
Кантрастная, чорна-бела-шэрая. Бегае, прыпыняючыся, трасе хвастом. Самец крыху больш кантрастны. Маладыя шэра-карычневыя, без чорнага, спераду на шыi цёмна-карычневая пляма. У Еўропе 3 падвiды. 1)... далей...

Пліска горная
Нiз цела жоўты, верх цёмна-папялiсты. Доўгi, чорны хвост з белымi краямi, жоўтае надхвосце. У гнездавы час у самца i самкi жоўты колер больш яркi,... далей...

Пліска жоўтагаловая
Верх цела ад папялiстага да амаль чорнага. Уся галава i нiз цела жоўтыя. У самкi i маладых колеры не такiя кантрастныя, верх галавы алiўкавы.... далей...

Пліска жоўтая
Верх цела алiўкава-зялёны, нiз жоўты. Афарбоўка галавы вельмi адрозніваецца ў розных падвiдаў (асаблiва ў гнездавы перыяд). Могуць быць формы, падобныя да горнай і жоўтагаловай... далей...

Свірстун горны
Цёмныя ногi, доўгая дзюба. У гнездавы i паслягнездавы перыяды з шэра-бурым верхам цела, слаба плямісты, ніз белаваты, белаватае брыво, белыя крайнiя рулявыя. У шлюбным... далей...

Свірстун лугавы
Алiўкава-карычневы, цела ў густыя рыскi, грудзi i бакi белаватыя. Кiпцюр задняга пальца доўгi i крыху загнуты (мал. 14і). Вельмi падобны да ляснога свірстуна, а... далей...

Свірстун лясны
Плямістыя грудзi i бакi цела з жоўтым налётам, ногi ружаватыя з кароткiм кiпцюром на заднiм пальцы. Вельмi характэрныя токавы палёт i спевы. Голас: спявае... далей...

Свірстун палявы
Нiз цела крэмавы, рыжаватыя грудзi без плямак. Ногi жоўтыя, кiпцюр задняга пальца кароткi. Маладыя могуць быць знiзу цела ў цёмныя плямкi. Голас: спявае ў... далей...

Свірстун чырвонаваллёвы
У гнездавы перыяд горла i грудзi ў самца і самкі ржавага колеру. У iншы час падобны да ляснога, плямістага, сібірскага і лугавога свірстуноў, але... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.