In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Грычуновыя

Невялiкiя альбо сярэднiх памераў птушкi. На дзюбе «зубец» (мал. 21в). За выключэннем мaлога грычуна, палавы дымарфiзм адсутнiчае. Больш часта сустракаецца ўзроставы дымарфiзм. Здабычу часам нанiзваюць на калючкi. Гняздзяцца ў кустах i на дрэвах. Пералётныя, акрамя вялiкага грычуна. 74-83 падвіды.

Спіс відаў

Грычун вялікі
Параўнальна вялiкiх памераў, бела-чорна-папялiсты. Над чорнай паласой, якая праходзiць праз вока — белае брыво. На крыле, у залежнасцi ад падвiду, два альбо адно люстэрка.... далей...

Грычун малы
Самец у гнездавы перыяд з iржава-папялiста-чорным верхам цела, нiз крэмавы. У самкi верх галавы карычневы, светлае брыво i нiз цела (у папярочныя рыскi). У... далей...

Грычун чарналобы
Папялiста-чорна-белы з ружовым налётам на грудзях. Падобны да вялiкага грычуна, але меншы. Чорны лоб i паласа праз вока, белае брыво адсутнiчае, на крыле адно... далей...

Грычун чырвонагаловы
Чорна-белы з iржава-рыжым верхам галавы. На крылах i надхвосці белыя плямы. Маладыя карычневыя, з палоскамi i светлымi плямкамi на спiне i надхвосці, падобныя да... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.