In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Чаплевыя

Вялікія і сярэдніх памераў птушкі з доўгімі нагамі і доўгай шыяй, якую ў палёце загінаюць да спіны. Вялікая, прамая дзюба. Палавы дымарфізм адсутнічае, за выключэнем чаплі-лазяніка. Жывуць па берагах вадаёмаў. Віды, якія гняздзяцца на дрэвах, — звычайна каланіяльныя, у прыбярэжных зарасніках расліннасці — звычайна адзіночныя. 60-64 віды.

Спіс відаў

Чапля вялікая белая
Снежна-белая, ногі цалкам чорныя. У гнездавы перыяд упрыгожваючыя пёры на спіне. Голас: хрыплае карканне «рха». Даўжыня цела 85-102 см, размах крылаў 140-170 см. Самец... далей...

Чапля егіпецкая
Белая, з жоўтымі або чырванаватымі дзюбай і нагамі. Маладыя белыя з зялёна-шэрымі нагамі. У палёце больш падобная на жоўтую чаплю. Голас: звычайна па-за межамі... далей...

Чапля жоўтая
Гліняна-жоўтая з белымі крыламі і жыватом. У гнездавы перыяд на галаве ўпрыгожваючыя пёры, дзюба блакітна-шэрая з чорным канцом, ногі аранжава-жоўтыя. Па-за межамі гнездавога перыяду... далей...

Чапля малая белая
Белая, з упрыгожваючымі пёрамі на грудзях і галаве, ногі чорныя з жоўтымі пальцамі, дзюба цалкам чорная. Маладыя птушкі не маюць упрыгожваючых пёраў. Голас: хрыплае... далей...

Чапля чырвоная
Падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная. Маладыя... далей...

Чапля шэрая
Папяліста-шэрая, з цёмнымі махавымі і чорным брывом. У гнездавы перыяд з’яўляюцца ўпрыгожваючыя пёры на галаве і грудзях. У палёце светлая з белымі згібамі крылаў... далей...

Чапля-бугай
Палева-карычневая, стракатая, з чорным верхам галавы. Маладыя падобныя на дарослых, але плямы крыху святлейшыя, а «вусы» меней выразныя. Ад маладых чапляў-квакваў адрозніваюцца адсутнасцю белых... далей...

Чапля-кваква
У гнездавым уборы верх цела і галавы чорныя з зялёным бляскам, ніз белы, крылы і хвост попельныя. На галаве ўпрыгожваючыя пёры, дзюба чорная, радужына... далей...

Чапля-лазянік
У самцоў ніз цела і верхнія крыючыя крылаў палевыя, галава, спіна і канцы крылаў чорныя з зялёным бляскам. Самкі палева-каштанавыя з цямнейшымі палосамі на... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.