In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Уюрковыя

Невялiкiя птушкi, якiя харчуюцца звычайна насеннем (жывёльныя кармы выкарыстоўваюцца значна менш), i таму маюць моцную, кароткую дзюбу. Часта, але не заўсёды, ёсць палавы дымарфiзм. Маладыя падобныя да самкi. Гняздзяцца ў хмызняках i ў лясах. Многа аселых альбо качуючых вiдаў, некаторыя пералётныя. 122-129 відаў.

Спіс відаў

Берасцянка
Выразны дымарфiзм. На чорна-карычневым крыле дзве белыя паласы, белыя бакi хваста (добра бачныя ў палёце). У самца верх галавы шэра-блакiтны, іржава-чырвоныя шчокi, горла i... далей...

Гіль звычайны
Выразны дымарфiзм. Самец з чырвонымi, самка са светла-шэра-карычневымi грудзьмi, чорным верхам галавы, папялiстай спiной, белым надхвосцем i белай паласой на крыле (добра бачнай у... далей...

Зелянушка звычайная
Самец алiўкава-зялёны, самка больш шэрая; самец i самка з жоўтымi люстэркамi на крылах i жоўтымi плямамi каля асновы хваста. Маладыя ў рысачкi, жоўтыя плямы... далей...

Канаплянка
У абодвух полаў каштанаватая спiна (у самкi i маладых — у падоўжныя рыскi), белае люстэрка, светлае надхвосце. Але ёсць i рознiца ў афарбоўцы: самец... далей...

Крыжадзюб белакрылы
Выразны дымарфiзм. На крылах дзве белыя палоскi (не блытаць са звычайным чаромашнікам і шчурком). Самец кармiнава-чырвоны, самка алiўкава-зялёная з жоўтым надхвосцем. Маладыя падобныя да... далей...

Крыжадзюб сасновы
Выразны дымарфiзм. Самец чырвоны, самка i маладыя алiўкава-зялёныя. Падобны да крыжадзюба-яловiка i да белакрылага крыжадзюба, але сiлуэт больш масiўны. Дзюба больш магутная — вышыня... далей...

Крыжадзюб-яловік
Выразны дымарфiзм. Абедзве часткi дзюбы скрыжаваныя, прычым даўжыня дзюбы значна большая за вышыню каля асновы (параўн. з 311). Самец матава-чырвоны, самка матава-алiўкава-зялёная. Маладыя падобныя... далей...

Таўстадзюб звычайны
Масiўны, з вялiкай галавой i моцнай, шэра-блакiтнай дзюбай. Карычневы з белай паласой на чорна-гранатавых крылах і з белым канцом хваста. Самка больш светлая, чым... далей...

Чаромашнік звычайны
Ёсць палавы дымарфiзм, але некаторыя самцы могуць быць афарбаваныя, як самкi. Кароткая i тоўстая дзюба, на крылах дзве слаба бачныя (у самкi лепш) палоскi.... далей...

Чачотка горная
Алiўкава-карычневы верх i глiнiста-белы нiз — увесь у мностве цёмных рысак. Горла жоўта-шэрае. Дзюба летам шэрая, узiмку жоўтая (нават у маладых). У самца ў... далей...

Чачотка звычайная
Афарбоўка карычнева-алiўкавая, чырвоны лоб, вакол дзюбы чорная аблямоўка, 2 светлыя паласы на крыле i жоўтая дзюба. Самец з чырвонымi грудзьмi i надхвосцем. Сiлуэтам i... далей...

Чачотка попельная
Карычнева-шэрая, з чырвоным iлбом i чорнай плямай вакол дзюбы, жывот белы. Паводзiнамi i велiчынёй падобная да канаплянкi, горнай чачоткi i звычайнай чачоткi, ад звычайнай... далей...

Чыж
Алiўкава-чорна-жоўты. У самца верх галавы i горла чорныя, у самкi шараватая галава, абодва з жоўтай плямай па баках хваста, жоўтым надхвосцем i такога ж... далей...

Шчурок
Выразны дымарфiзм. Параўнальна вялiкi, з дзвюма белымi палосамi на крыле (параўн. з 559. Дзюба кароткая i тоўстая, яе верхняя кручкаватая частка выступае над нiжняй.... далей...

Шчыгел чорнагаловы
Дымарфiзм адсутнiчае. Стракаты. У палёце асаблiва кiдаецца ў вочы белае надхвосце і жоўтыя палосы на крылах. Маладыя больш карычневыя, з падоўжнымi рыскамi i без... далей...

Юрок еўрапейскі
Жоўтае надхвосце, кароткая дзюба (параўн. з 302, 304). Палавы дымарфiзм нязначны: самец з ярка-жоўтым горлам i грудзьмi, самка белавата-жоўтая i з большай колькасцю рысак.... далей...

Юрок звычайны
У самца ў шлюбным уборы галава i спiна чорныя, грудзi i плечы аранжавыя. У паслягнездавы перыяд галава i спiна светла-карычневыя. Самка падобная да самца... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.