In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Стрынаткавыя

Невялікіх памераў птушкі, трымаюцца на зямлі або ў кронах дрэў. Моцная конусападобная дзюба звычайна з вострым заканчэннем. Афарбоўка вельмі разнародная — ад аліўкава-шэрай з маскіровачнымі рыскамі праз ружовую, жоўтую, блакітна-зялёную да чырвонай і чорна-белаў. Харчуюцца галоўным чынам насеннем і ягадамі, птушаняты — дробнымі беспазваночнымі. Гняздзяцца на зямлі або на нізкіх кустах. 337-583 віды.

Спіс відаў

Падарожнік снежны
Выразны дымарфiзм. Самец у шлюбным уборы з чорнымі галавой, горлам i грудзьмi, ржавага колеру шыяй, белая палоска за вокам пераходзiць у белую пляму на... далей...

Сняжурка
Даволі выразны дымарфiзм. Cамец у шлюбным уборы з чорнымі верхам цела i канцамi крылаў, галава i астатнiя часткi цела белыя. Узiмку чорныя толькi канцы... далей...

Стрынатка гуменная
Дымарфiзм адсутнiчае. Параўнальна вялiкая, з каржакаватымсiлуэтам, карычнева-шэрая, з падоўжнымi рыскамi. Вялiкая, моцная дзюба (мал.21ж) i белаватае горла. Голас: спеў(заўсёды з прысады) — манатоннае «цiк-цiк-цiрiпс»або... далей...

Стрынатка звычайная
Палавы дымарфiзм слабы. Жоўта-карычневая з надхвосцем рудога колеру i белымi крайнiмi рулявымi (якiя добра бачныя ў палёце). Самец увесну з ярка-жоўтымі галавой i нiзам... далей...

Стрынатка палярная
Падобная да стрынаткі-чаротаўкі, аднак самец у шлюбным уборы мае цёмны (карычнева-чорны) верх цела з выразным белым узорам — падоўжныя палоскі i бела-чорнай палоскай на... далей...

Стрынатка садовая
Прысутнічае дымарфiзм. У самца светла-жоўтае горла i «вус», вакол вока жаўтаватая аблямоўка. Галава, шыя i грудзi папялiста-алiўкавыя, верх карычневы, жывот iржавага колеру. Узiмку больш... далей...

Стрынатка-дуброўнік
Выразны дымарфiзм. У самца лiмонна-жоўты нiз цела, на грудзях карычневы ашыйнiк, дзве белыя паласы на крылах, верх галавы i спiна каштанаватыя, горла i бакi... далей...

Стрынатка-чаротаўка
Выразны дымарфiзм. У самца галава, горла i частка грудзей чорныя, белыя «вусы», шыя i нiз цела. Верх карычневы, надхвосце шэрае. Зімой чорны колер робiцца... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.