In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Фламінгавыя

Вялікія птушкі з вельмі доўгімі нагамі і шыяй (якія выцягваюцца ў палёце), а таксама з параўнальна кароткай, гарбатай дзюбай. Палавы дымарфізм адсутнічае. Гняздзяцца каланіяльна на зямлі ў вільготных раёнах, будуючы гнёзды ў выглядзе куч зямлі. Звязаны з лагунамі, марскімі затокамі і дэльтамі рэк. Кормяцца беспазваночнымі ў глеі (малюскамі, ракападобнымі, воднымі насякомымі) і дробнымі рыбамі. 3-5 відаў.

Спіс відаў

Фламінга звычайны
Бела-ружовы з чырвона-чорнымі крыламі, ногі цялеснага колеру, дзюба з чорным канцом. У палёце выцягвае шыю і ногі, маладыя шэра-карычневыя, дзюба і ногі папялістыя. Дарослы... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.