In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Качыныя

Вялікіх і сярэдніх памераў птушкі, якія звязаны з кантынентальнымі вадаёмамі і ўзбярэжжамі мораў, з менш або больш сплюшчанай дзюбай з «пазногцем» на прыканцы, унутры дзюбы рагавыя пласцінкі. Ногі кароткія, паміж трох пярэдніх пальцаў плавальная перапонка (мал. 14в). Звычайна прысутнічае палавы дымарфізм. Гняздзяцца часцей адзіночна на зямлі паблізу вады, некаторыя віды ў норах або дуплах. Усё сямейства – аднародная група, але звычайна выдзяляюць качак, гусей і лебедзяў (якім часам надаюць ранг падсямействаў). Сярод саміх качак, па іх спосабу жыцця, будове і экалагічных асаблівасцях можна вылучыць 3 групы – уласна качкі (плаваючыя), ныраючыя (або ныркі) і марскія качкі. 147 відаў.

Спіс відаў

Гага звычайная
У самцоў у шлюбным уборы галава i верх цела белыя, грудзi цялеснага колеру, патылiца зеленаватая, верх галавы i астатняя частка цела чорныя. Самка, маладыя... далей...

Гага сібірская
Самец у шлюбным уборы бела-рыжа-чорны з характэрнымi чорнымi плямамi па баках цела. Самка, маладыя i самец у негнездавы час карычневыя з блакiтнаватым люстэркам на... далей...

Гогаль звычайны
Самцы ў шлюбным уборы маюць вялікую, чорную галаву з металічным зялёным бляскам і белай, круглай плямай на шчоках. Верх цела чорны, ніз і бакі... далей...

Гусь белалобая
Палавы дымарфізм адсутнічае. Апярэнне карычнева-шэрае з чорна-карычневымі палосамі на жываце. У асновы дзюбы зверху белая пляма. У маладых палосы на жываце горш бачныя і... далей...

Гусь горная
Палавы дымарфізм адсутнічае. Папялістая з белай галавой (на ёй дзве чорныя палоскі), па баках шыі белая падоўжная паласа. Канцы крылаў чорныя. Голас: звонкі, трубячы... далей...

Гусь шэрая
Палавы дымарфізм адсутнічае. Цёмна-шэрая з карычневым адценнем. Шыя і галава не цямнейшыя за цела. Усходняя морфа больш светлая, з шэрымі палосамі на спіне і... далей...

Гусь-гуменніца
Палавы дымарфізм адсутнічае. Шэра-бурая з больш цёмнымі галавой і шыяй. Дзюба аранжавая з чорнымі «пазногцем» і асновай. Розныя морфы адрозніваюцца велічынёй паверхні чорнай асновы... далей...

Гусь-піскулька
Падобна на белалобую гусь, але меншая. Белая пляма на галаве заходзіць на лоб, вакол вока жоўтае кольца, на жываце менш цёмных плямаў, у птушак,... далей...

Казарка белашчокая
Палавы дымарфізм адсутнічае. Падобная да светлага падвіду чорнай казаркі, але з белай галавой з цёмным верхам, аднолькава чорнай шыяй і з больш папялістым адценнем... далей...

Казарка канадская
Палавы дымарфізм адсутнічае. Карычнева-бурая з чорнай шыяй, галава з белымі шчокамі. На пералётах ляцяць клінам або ў лініі. Голас: гучнае, двухскладовае «а-хонг» (другі склад... далей...

Казарка чорная
Палавы дымарфізм адсутнічае. Чорныя галава і шыя з белай плямай па баках, чорна-карычневы верх цела, карычневы жывот і белае падхвосце. Дзюба і ногі цёмныя.... далей...

Казарка чырвонаваллёвая
Палавы дымарфізм адсутнічае. Чорна-белая з шыяй і бокам галавы каштанава-ржавага колеру. Маладыя больш светлыя, матава-карычневыя, без белай плямы за дзюбай. Голас: звонкія, прарэзлівыя, двухскладовыя... далей...

Качка пярэстая
Палавы дымарфізм слаба вызначаны – у гнездавы перыяд у самцоў з’яўляецца нарасць каля асновы чырвонай дзюбы. У самак белае кольца вакол асновы дзюбы. Дарослыя... далей...

Качка-крыжанка
Самец ў шлюбным уборы мае светла-папялістую спіну, цёмна-ржавага колеру грудзі, белае кольца на шыі, чорную галаву з зялёным бляскам, чорную паясніцу з 4 закручанымі... далей...

Качка-лапаноска
Самец у шлюбным уборы з зялёнай, бліскучай галавой, белымі грудзьмі, бакамі ржавага колеру і цёмна-карычневай спіной. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-бурыя... далей...

Качка-мандарынка
Самец у шлюбным уборы вельмі прыгожы, ярка ўбраны: на галаве чуб і ўпрыгожваючыя пёры па баках цела, накшталт веера, чырвоная дзюба. Самка і маладыя... далей...

Качка-неразня
Самец у шлюбным уборы шэра-карычневы з больш светлым жыватом і чорным падхвосцем. Люстэрка бела-чорнае, над ім рыжаватыя пёры. Дзюба папялістая. Самец у негнездавы час,... далей...

Качка-огар
Палавы дымарфізм слаба вызначаны. Цалкам іржавага колеру з больш светлай галавой і цёмна-белай паласой на баку цела. У самцоў тонкае цёмнае кольца на шыі.... далей...

Качка-свіцьва
Самец у шлюбным уборы папялісты з рыжаватымі грудзьмі і галавой іржавага колеру (са светлым ілбом і верхам). Падхвосце чорнае, люстэрка зялёнае, над ім светлая... далей...

Качка-цыранка
Самая малая з нашых качак. Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з галавой іржавага колеру, працяглай зялёнай плямай збоку. Самка, маладыя і самец у негнездавы... далей...

Качка-чырка
Невялікіх памераў качка. Самец у шлюбным уборы мае папялістую спіну і бакі цела з характэрнымі ўпрыгожваючымі пёрамі, грудзі і галава бура-ржавага колеру. З боку... далей...

Качка-шылахвостка
Самец у шлюбным уборы папялісты, з белай шыяй і грудзьмі і карычневай галавой, рулявыя вельмі доўгія, люстэрка цёмна-зялёнае з жоўта-чорнай аблямоўкай. Самка, маладыя і... далей...

Лебедзь малы
Падобны на лебедзя-клікуна, але меншы. Белы, жоўтая дзюба з чорным канцом (жоўтага колеру на дзюбе менш, чым у лебедзя-клікуна). Маладыя карычняватыя, дзюба матава-цялеснага колеру.... далей...

Лебедзь-клікун
Белы з жоўтай дзюбай, якая на канцы чорная. Маладыя карычнявата-шараватыя, больш светлыя, чым лебедзі-шыпуны, з крыху даўжэйшай шыяй. Голас: гучна трубіць насавое «анг», у... далей...

Лебедзь-шыпун
Вялікіх памераў, белы з чорным нарастам каля асновы дзюбы (які ў самцоў увесну крыху большы, чым у самак). Падчас палёту крылы выдаюць меладычны гук.... далей...

Нырок белавокі
Палавы дымарфізм слаба вызначаны. Апярэнне ржава-каштанаватага колеру з белымі падхвосцем і люстэркам. Ржавы колер самцоў у шлюбным уборы больш інтэнсіўны. У палёце добра бачныя... далей...

Нырок чубаты
Самец у шлюбным уборы чорны, з выразным чубам на галаве, белымі бакамі і нізам цела. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-чорныя, чуб... далей...

Нырок чырвананосы
Самец у шлюбным уборы з вялікай, рыжа-ржавага колеру галавой, чорнымі грудзьмі і жыватом, белымі бакамі і ярка-чырвонай дзюбай. Самка і маладыя аліўкава-карычневыя з цёмным... далей...

Нырок-маранка
Самец у шлюбным уборы белы з чорна-карычневай плямай на шчоках, чорна-карычневымi грудзьмi, доўгiм хвастом i «лямкамі» на спіне; у негнездавы перыяд вакол вока белая... далей...

Нырок-плёсаўка
У самцоў шлюбны ўбор — чорная галава з зялёным бляскам, чорныя грудзі і падхвосце, белы жывот і бакі, спіна папялістая. Самка каштанавата-бурая з шырокім... далей...

Нырок-сівак
Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з каштанавай галавой, чорнымі грудзьмі і паясніцай. Самка, маладыя і самец у негнездавы час каштанавата-бурыя. Люстэрка белаватае, слаба бачнае.... далей...

Нырок-сіньга
Самец у шлюбным уборы цалкам чорны з гузам каля асновы аранжавай дзюбы. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бурыя з белаватымі бакамі галавы... далей...

Нырок-свірок
Самец у шлюбным уборы чорны з белай плямкай пад вокам i белым люстэркам, дзюба аранжавая. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бурыя з... далей...

Савук вялікі
Самец у шлюбным уборы мае чорную галаву з зялёным бляскам, чорную спiну i цялесна-белы жывот. Вялiкая галава са слаба вызначаным чубам. Пад час палёту... далей...

Савук даўганосы
Сiлуэтам падобны да вялікага савука. Самец у шлюбным уборы адрознiваецца чубам на галаве, белым кольцам вакол шыi, карычневымi грудзьмi i шэрымi бакамi цела. Верх... далей...

Савук-луток
Самец у шлюбным уборы белы з чорнымi плямамi, галава вялiкая, са «шлемам». Самка, маладыя i самец у няшлюбным ўборы шэра-бурыя з каштанаватай, вялiкай галавой... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.