In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Далучайцеся

АПБ – гэта найбуйнейшая грамадская прыродаахоўная некамерцыйная арганізацыя, якая працуе ў Беларусі з 1998 года.
Кожны год мы рэалізуем дзесяткі прыродаахоўных і адукацыйных праектаў у самых розных кутках нашай краіны.


У 2009 годзе мы развівалі сетку ахоўнікаў для тэрыторый, важных для птушак «Налібоцкая пушча», «Гродзенская Свіслач», «Ельня», «Званец», узнаўлялі пашкоджаныя балоты Астроўскае, Дакудаўскае і Ельня, падрыхтавалі новы школьны прадмет «Дзікая прырода Беларусі», змагаліся за скасаванне вясновага палявання на птушак, праводзілі нацыянальную кампанію «Шэрая гусь – птушка 2009 года», працавалі над захаваннем месцаў жыхарства віда, які знаходзіцца пад пагрозай поўнага знікнення – вяртлявай чаротаўкі, правялі шматлікія адукацыйныя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел тысячы людзей, выпусцілі новыя плакаты, часопісы і адукацыйныя матэрыялы, а таксама зрабілі мноства іншых спраў.

Уся гэтая дзейнасць немагчымая без Вашай падтрымкі. Бо АПБ – гэта грамадская арганізацыя, і ў нашай дзейнасці мы абапіраемся найперш на нашых сяброў і прыхільнікаў. Чым больш людзей удзельнічае ў рабоце АПБ – тым больш эфектыўна мы можам працаваць для птушак і для людзей!

Мы прапануем 4 спосабы падтрымаць нашу работу:

Калі Вы зацікаўлены прыняць актыўны ўдзел у рабоце АПБ, падтрымліваеце місію і каштоўнасці арганізацыі, то можаце стаць сябрам АПБ. Сябры АПБ з’яўляюцца асноўным рухавіком АПБ з моманту яе стварэння.

Аказваючы фінансавую дапамогу, вы робіцеся нашым прыхільнікам і прымаеце непасрэдны ўдзел у захаванні беларускай прыроды. Мы даём магчымасць кожнаму стаць часткай прыродаахоўнага руху Беларусі.

Вы можаце стаць валанцёрам АПБ, калі жадаеце сваёй практычнай дзейнасцю дапамагчы арганізацыі. Эфектыўная работа АПБ немагчымая без валанцёраў, а ўлічваючы самы шырокі спектр нашай дзейнасці, практычна кожны чалавек можа знайсці сабе цікавую справу. Адзінае, што неабходна, – ваша жаданне і вольны час.

АПБ зацікаўлена ў супрацоўніцтве з камерцыйнымі арганізацыямі і юрыдычнымі асобамі, дзейнасць якіх не пярэчыць мэтам АПБ і якія хочуць прадпрыняць канкрэтныя крокі для аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Мы прапануем такім арганізацыям удзельнічаць у рэалізацыі сумесных прыродаахоўных праектаў, стаўшы Партнёрам АПБ.

Даведацца больш пра магчымасць падтрымаць АПБ Вы можаце па тэлефоне + 375 17 369 76 13 або даслаўшы e-mail на адрас: [email protected]
Кантактная асоба – Ганна Трафiмчук.