In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Резерв АПБ

Шаноўныя сябры!

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» штогод выконвае шмат прыродаахоўных і адукацыйных праектаў, у выкананні якіх задзейнічаны сотні людзей. Болей падрабязна пра нашу дзейнасць Вы можаце даведацца на старонках нашага сайта.

Калі Вас цікавіць дзейнасць АПБ, і ў будучым Вы будзеце зацікаўлены ўзяць удзел у працы арганізацыі і ў выкананні праектаў, просім Вас даслаць расшыранае рэзюме на беларускай, рускай альбо ангельскай мовах на адрас кадравага аддзела АПБ hrm@ptushki.org. У суправаджальным лісце просім патлумачыць Вашу цікавасць да працы ў АПБ, а таксама паведаміць пра пажаданыя накірункі работы.

Вашы рэзюме трапяць у кадравы рэзерв і пры ўвядзенні новых вакансій у арганізацыі альбо ў праектах, яны будуць разгледжаны ў першую чаргу.