In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Партнер АПБ

Стварэнне эфектаўнага партнёрства паміж АПБ і камерцыйнымі структурамі для паспяховай рэалізацыі сумесных прыродаахоўных праектаў у Беларусі з’яўляецца асноўнай задачай Карпаратыўнай праграмы АПБ.

Мы лічым, што экалагічная адказнасць бізнеса з’яўляецца адным з найважнейшых праяў яго сацыяльнай адказнасці. Бо ўсе мы жывём у адной краіне, дыхаем аднім паветрам, п’ём адну ваду, цешымся з адных птушак.

Чаму АПБ?
АПБ з’яўляецца адной з найбуйнейшых прыродаахоўчых арганізацый у Беларусі, партнёрам міжнароднай сеткі BirdLife International. У актыве АПБ дзесяткі паспяхова рэалізаваных прыродаахоўных праектаў, у тым ліку унікалных для Беларусі, такіх як аднаўленне пашкоджаных тарфяных балот, маніторынг відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай поўнага вынішчэння, --вяртлявай чаротаўкі і вялікага падорліка. Штогод АПБ праводзіць дзесяткі грамадскіх экалагічных мерапрыемстваў і акцый, у якіх удзельнічаюць тысячы людзей; праходзіць нацыянальная кампанія «Птушка года». Уся дзейнасць АПБ шырока асвятляецца ў СМІ. У АПБ налічваецца больш за 2 000 сяброў па ўсёй Беларусі.

Калі Вы зацікаўлены ў тым, каб прыняць удзел у прыродаахоўнай рабоце ў Беларусі, то супрацоўніцтва з АПБ дапаможа Вам.

Як стаць Партнёрам АПБ

Камерцыйныя кампаніі і іншыя юрыдычныя асобы могуць прыняць удзел у адным ці некалькіх накірунках супрацоўніцтва з АПБ.

Карпаратыўныя прыхільнікі АПБ

Спецыяльныя праекты

Інфармацыйная падтрымка

Што мы прапануем
• Кампаніі-удзельніцы Карпаратыўнай праграмы АПБ атрымліваюць магчымасць прадэманстраваць сваю сацыяльную адказнасць, зрабіць дзейсны ўнёсак у ахову навакольнага асяроддзя Беларусі, палепшыць свой імідж, зрабіць свой бізнес больш экалагічна прывабным;
• Кампаніі-Партнёры АПБ змогуць размяшчаць лагатып АПБ з указаннем на тое, што яны з’яўляюцца членамі Карпаратыўнага клуба АПБ;
• АПБ будзе размяшчаць інфармацыю пра сваіх Партнёраў на сайце АПБ, у выданнях АПБ, падаваць адпаведныя звесткі ў публікацыях навін;
• Для Партнёраў перыядычна будуць ладзіцца інфармацыйна-пазнаваўчыя мерапрыемствы, такія як экскурсіі для назіраняў за птушкамі ў цікавых месцах Беларусі, выезды для ўдзелу ў практычных акцыях па ахове прыроды;
• Партнёры АПБ будуць атрымліваць усе матэрыялы АПБ і змогуць прымаць удзел у штогадовым з’ездзе АПБ.

Кантактная інфармацыя
Калі Вы хочаце стаць Партнёрам АПБ, звяжыцеся з намі па тэлефоне + 375 17 263 01 30 ці па e-mail: [email protected]