
Сябры з’яўляюцца асноўным рухавіком АПБ, яе апорай. Мы прапануем кожнаму чалавеку, які неабыякава ставіцца да захавання прыроды, стаць часткай Аховы птушак Бацькаўшчыны – найбуйнейшай экалагічнай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Беларусі. Аформіўшы сваю прыналежнасць да АПБ, Вы падтрымліваеце місію аб’яднання – захаванне біяразнастайнасці праз ахову птушак і месцаў іх жыхарства -- і робіце арганізацыю больш моцнай.
Пазнаёміцца са Статутам АПБ можна тут .
Сябар АПБ атрымлівае
штогодны камплект членскіх матэрыялаў, а таксама мае права прымаць удзел у кіраванні арганізацыяй – праз удзел у працы мясцовых аддзяленняў, выбары прадстаўнікоў мясцовых і Цэнтральнага саветаў АПБ.
Таксама сябар АПБ можа атрымаць па пошце:
• Часопіс «Птушкі і мы» – 2 выпускі;
• Інфармацыйны бюлетэнь – 4 выпускі;
• Картку сябра АПБ;
• Налепку «Птушка года»;
• Плакат;
• Іншыя друкаваныя матэрыялы па меры іх выпуска арганізацыяй АПБ.
.jpg)
Каб стаць сябрам АПБ, Вам трэба запоўніць і даслаць нам Анкету сябра АПБ
(альбо запоўніць анкету он-лайн) і аплаціць у любым банкаўскім
альбо паштовым аддзяленні
гадавы ўзнос (бланк перавода
можна спампаваць тут
). Таксама, аплаціць гадавы ўзнос можна зараз і не выходзячы з-за кампьютара!
Вы можаце абраць зручную Вам катэгорыю сяброўства:
Сябар клуба «Рэдкая птушка» – для ўсіх жадаючых. Памер узносу цалкам кампенсуе кошт матэрыялаў, якія атрымлівае сябар АПБ. Акрамя камплекта матэрыялаў*, сярбы клуба дадаткова атрымліваюць арніталагічны часопіс «SUBBUTEO» і значок з выявай птушкі. Памер гадавога ўзносу – 30000 бел. руб.
Асабістая – катэгорыя падыходзіць для ўсіх, акрамя жыхароў іншых краін. Сябар за год атрымлівае камплект матэрыялаў. Памер гадавога ўзносу – 15000 бел. руб.
Ся мейная – для тых, хто хоча далучыцца да АПБ усёй сям’ёй. Камплект матэрыялаў адзін на сям’ю, але кожны ўдзельнік атрымлівае картку сябра АПБ і налепку. Памер гадавога ўзносу – 17000 бел. руб.
Ільготная – для школьнікаў, студэнтаў, магістрантаў, пенсіянераў. Сябар атрымлівае поўны камплект матэрыялаў. Памер гадавога ўзносу – 11000 бел. руб.
Кіраўнік клуба «Крылаты дазор»
Кіраўнік атрымлівае камплект матэрыялаў, сябры клуба (маладыя людзі да 15 гадоў) – налепку з выявай птушкі года і значок.
Падрабязней пра клуб «Крылаты дазор»
глядзіце тут
.
Памер гадавога ўзносу для кіраўніка клуба – 11000 бел. руб., для сяброў – 2000 бел. руб.
Замежная
– для жыхароў іншых краін.
Памер гадавога ўзносу – 20 дол.
Неабавязковыя катэгорыі (дадаткова да гадавога ўзносу):
Навуковая
Сябры акрамя камплекта матэрыялаў дадаткова атрымліваюць навуковы часопіс «SUBBUTEO».
Памер гадавога ўзносу – 2500 бел. руб.
Сябар «Клуба200» (глядзі раздзел «Клуб200» )