In English, please
Валанцёрам

Калі ў Вас ёсць магчымасць і жаданне дапамагчы нашай арганізацыі, запрашаем Вас як валанцёра ў любы зручны час у наш офіс па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка 8, аўдыторыя. 313.

Валанцёры адыгрываюць ключавую ролю ў ажыццяўленні дзейнасці АПБ. Маючы невялікі штат супрацоўнікаў, мы ніколі не змаглі б дасягнуць значных вынікаў без удзелу валанцёраў.

Валанцёры АПБ – гэта людзі, якія добраахвотна і на дабрачыннай аснове удзельнічаюць у дзейнасці АПБ. Менавіта дапамога валанцёраў дазваляе нам праводзіць эфектыўныя кампаніі і акцыі, ахоўваць асобныя тэрыторыі і віды птушак, праводзіць летнікі па аднаўленню балот, збіраць подпісы, рыхтаваць значную частку інфармацыі для публікацый і рабіць мноства іншых спраў.

Асноўныя накірункі дзейнасці, дзе патрэбная валанцёрская дапамога:
1) Удзел у арганізацыі і правядзенні акцый АПБ, такіх як Зімовыя падлікі птушак або «Птушка года»;
2) Удзел у арганізацыі і правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў, такіх як летнікі па аднаўленню гідрарэжыму на Ельні ці летнікі па процідзеянню браканьерам на Віліі;
3) Удзел у арганізацыі мерапрыемстваў АПБ, такіх як З’езд ці семінары;
4) Работа на штаб-кватэры АПБ (дапамога ў рассылцы матэрыялаў, праца з сістэматызацыяй інфармацыі, тэлефонныя званкі, пераклад тэкстаў);
5) Дапамога ў падрыхтоўцы інфармацыйных матэрыялаў і абнаўленні сайта АПБ;
6) І многае іншае.

Выконваць валанцёрскую работу для АПБ можна не толькі ў Мінску, але і ў іншых месцах.
Каб стаць валанцёрам АПБ, калі ласка, звяжыцеся з супрацоўнікам па развіццю арганізацыі па тэлефоне + 375 17 263 01 30 або даслаўшы e-mail на адрас join@ptushki.org .

© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 01 30
(+375 17) 263 06 13