In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Апошні тыдзень "Жывой вясны" 2013

Вось і падыходзіць да заканчэння міжнародная кампанія "Жывая вясна" 2013. У гэтым годзе мы разам назіралі за прылётам 5 птушак-пасланак вясны: белага бусла, вясковай ластаўкі, звычайнай зязюлі, чорнага свіргуля і шчуркі-пчалаедкі. Застаецца апошні тыдзень, калі вы можаце занесці свае назіранні за птушкамі на сайт springalive.net і такім чынам прыняць удзел у кампаніі. Апошні дзень акцыі — 21 чэрвеня!

Ластаўкі © Lars LachmannЛастаўкі © Lars Lachmann

На дадзены момант, дзякуючы вашай падтрымцы, Беларусь займае пятае месца сярод 40 краін-удзельніц Жывой вясны з 5505 зарэгістраванымі назіраннямі. Гэтай вясной першых белых буслоў было адзначана 2909, вясковых ластавак- 1118, звычайных зязюль — 619, чорных свіргулеў – 845, а рэдкіх для Беларусі шчурак-пчалаедак зарэгістравана 14.

Буслы © Lars LachmannБуслы © Lars Lachmann

Але вясна ужо саступае свае пазіцыі, за вокнамі сапраўднае лета і таму надыйшла пара падводзіць вынікі. Лепшыя ўдзельнікі, а таксама прызеры конкурсу "Гісторыі жывой вясны" будузь аб’яўлены да канца месяца. Іх чакаюць прыемныя узнагароды ад АПБ.

Вясна падаравала нам столькі прыгажосці і птушыных спеваў. Мы развітваемся з ёй, кажучы шчырае "дзякуй", а летам будзем далей назіраць за цікавымі падзеямі птушынага свету. Спадзяемся, што вы атрымалі сапраўдную асалоду ад сустрэчы вясны, даведаліся нешта новае і наблізіліся да прыроды.

Дзякуем усім удзельнікам "Жывой вясны" за цікаўнасць да кампаніі і любоў да птушак!

Вольга Гарадніцкая, каардынатар кампаніі "Жывая Вясна"

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Зёрнышки добра
10 000 птиц и малиновка
Народная наука, или как правильно подсчитать птиц на своей кормушке?
Подкармливаем птиц вместе 14-15 января и всю зиму!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!