In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Ахова птушак" перамагла ў Чацьвёртым Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

Скончыўся Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Рэкламныя плакаты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" занялі прызавыя месцы ў дзвух намінацыях — Афіша і Друкаваная і вонкавая рэклама!

У мінулым годдзе рэкламная агенцыя Publicis Hepta Belarus распрацавала для АПБ афішы Восенькіх дзён назірання за птушкамі, якія праходзілі 6-7 кастрычніка. Плакаты выклікалі шмат розных меркаванняў у грамадстве, а таксама актыўна абмяркоўваліся. 

27 чэрвеня прайшоў Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, дзе "Ахова птушак" стала прызёрам. У намінацыі Афіша плакаты занялі другое месца, таксама яны сталі другімі ў намінацыі Друкаваная і вонкавая рэклама.

Шчыра дзякуем агенцыі Publicis Hepta Belarus за падтрымку і выдатныя ідэі!

Таксама працы АПБ увайшлі ў шорт-ліст Кіеўскага Міжнароднага фестываля рэкламы.

Таксама глядзіце
Конкурс "Построй квартиру для совы!"
Конкурсы і добрыя справы для вушатай савы
Зязюліны дыпломы
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!
Як беларусы вясну сустракалі
Вынікі конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася"
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!