In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зязюля, ты дзе?

У пачатку ліпеня распачаўся ўнікальны міжнародны праект па спадарожнікаваму назіранню за зязюлямі. Удзельнічаюць у ім Беларусь, Германія і Брытанія. Арнітолагі гэтых краін вырашылі высветліць шляхі міграцыі зязюляў, якія дагэтуль застаюцца невядомымі.

Зязюля ЮліяЗязюля Юлія

Хоць зараз і лета на паўночным паўшар’і, але ў зязюляў ужо прайшоў перыяд  размнажэння, яны гатовы для пералёту на зімоўку. У праекце ўдзельнічаюць 15 птушак, па пяць з кожнай краіны. Нашых зязюляў вы можаце пабачыць тут. Усе яны атрымалі спадарожнікавыя перадатчыкі, якія дасылаюць сігнал на спадарожнік, які ўжо і вылічвае каардынаты птушак. Такім чынам можна сачыць за тым, як і куды рухаюцца зязюлі.

Зязюля НорбертЗязюля Норберт

Дзеля чаго ўсё гэта? Арнітолагі хочуць даведацца, якімі шляхамі птушкі ляцяць на зімоўку ў Афрыку, а таксама чаму адтуль вяртаецца значна менш зязюляў, чым ляціць туды. Відавочна, птушак чакае шмат небяспекі падчас пералёту, але сёння нават шляхі  іх міграцыі навукоўцам дакладна не вядомы.

Зязюля ФілЗязюля Філ

На сённяшні дзень усе пяць беларускіх птушак ужо выляцелі з Беларусі і накіраваліся на поўдзень. Сігнал сведчыць, што адна з іх – самец па мянушцы Павел – зараз знаходзіцца ў Эрытрэі. Гэты маршрут стаў сапраўднай нечаканасцю для спецыялістаў і не стасуецца з іх ранейшай гіпотэзай. Па ёй,  беларускія зязюлі павінны ляцець міграцыйнымі шляхамі  скандынаўскіх і брытанскіх зязюляў, а менавіта – ляцець на ўсход Афрыкі, а пасля накіравацца да Цэнтральнай Афрыканскай Рэспублікі. Зіму яны павінны правесці на паўднёвым захадзе Конга, а затым вярнуцца ўвесну праз Заходнюю Афрыку.

Прынада для птушакПрынада для птушак

Так гэта ці не, і чым яшчэ здзівіць нас зязюля, будзе хутка вядома. Дадзеныя, якія перадаюцца праз спадарожнікавыя перадатчыкі, абнаўляюцца кожныя два дні: перадатчык працуе на сонечнай батарэі, якая ў сваю чаргу працуе 10 гадзінаў, а потым два дні перазараджаецца.

Трансляцыю і мапу з перамяшчэннямі птушак, а таксама абнаўленні навінаў глядзіце і чытайце тут.  

Даведка: 
Праект рэалізуецца Баварскім таварыствам аховы птушак з Германіі і грамадскай арганізацыяй  «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з Беларусі пры тэхнічнай патдрымцы Брытанскага траста па арніталогіі і з фінансаваннем з боку Нямецкай агенцыі па международнаму супрацоўніцтву.

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов