In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ад чаго памерлі шэрыя вароны ў Гродна?

Некалькі дзясяткаў мёртвых шэрых варон заўважылі жыхары Гродна ў раёне чыгуначнага вакзалу. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" накіравала зварот у Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб правядзенні расследвання смерці птушак і атрымала адказ.

Шэрая варона © WojsylШэрая варона © Wojsyl

У адказе камітэту сказана, што было праведзена паталагаанатамічнае ўскрыццё цела адной з варон з мэтай высвятлення прычын яе смерці. У выніку ўскрыцця адной з варон супрацоўнікамі абласной ветэрынарнай лабараторыі ўстаноўлена, што варона была застрэлена пры дапамозе пнеўматычнай зброі.

"Падчас абследаванне тэрыторыі 24 красавіка было выяўлена  некалькі  загінуўшых птушак, пры гэтым было відавочна, што птушкі загінулі ў розныя дні цягам 2 тыдняў. Гэта сведчыць аб тым, што адстрэл адбываўся сістэматычна на працягу некалькіх тыдняў. Знойдзеная 26 чэрвеня новая ахвяра, сведчыць што адстрэл працягваўся і пасля з’яўлення інфармацыі ў гродзенскіх СМІ. Пры пазнейшым даследаванні тэрыторыі новых загінуўшых варон не было знойдзена, пры гэтым змянілася і колькасць птушак якая там трымалася, – пракаментаваў сітуацыю Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". – Цяжка зразумець матывацыю людзей, якія займаліся адстрэлам варон, але факт, што дадзенае дзеянне без спецыяльнга дазволу, а тым больш у межаш горада, забаронена і прадугледжвае пэўнае пакаранне".

Посчитать и выжить
16 ліпеня 2013 года
Зязюля, ты дзе?
12 ліпеня 2013 года