In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Беларусь-Судан

Хоць яшчэ лета ў самым разгары, але беларускія зязюлі ўжо пачынаюць міграваць на поўдзень. Тры з пяці птушак, на якіх былі замацаваны адмысловыя перадатчыкі, дасягнулі Судана. 

Першай у рызыкоўны палёт адправілася зязюля па мянушцы Павел. Пераляцеўшы Міжземнае мора, зязюля нечакана для ўсіх накіравалася ўздоўж усходняга ўзбярэжжа Чырвонага мора. Першы, даволі працяглы адпачынак, Павел правёў заходней арабскай Медзіны, што на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. За час наступнага пералёту  зязюля пераадолела Чырвонае мора і большую частку невялікай Афрыканскай краіны Эрытрэя, спыніўшыся на чарговы адпачынак на мяжы з Эфіопіяй. За апошнія некалькі дзён Павел дабраўся да паўднёвай часткі Судана, дзе знаходзіцца і цяпер. Усяго амаль за тры тыдні вандроўкі Павел пераадолеў адлегласць больш чым у 4500 км.

Юлія, Норберт і Павел зараз знаходзяцца на поўдні СуданаЮлія, Норберт і Павел зараз знаходзяцца на поўдні Судана

Амаль адначасова на поўдзень рушылі самец па мянушцы Норберт і самка Юлія, стартаваўшы з лясоў Украіны непадалёку ад беларускай мяжы. Збольшага іх маршурты даволі падобныя: на поўдзень праз Румынію, Баўгарыю, Турцыю, перасеклі Міжземнае мора ў раёне дэльты Ніла, а  пасля паляцелі ўздоўж самой ракі. Толькі ў Судане Юлія ўзялася трошкі заходней, і зараз знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы, у той час як Норберт  паляцеў на поўдзень, да мяжы з Паўднёвым Суданам. Менш чым за 10 дзён кожная з зязюляў пераадолела больш чым 3500 км. 

Тыповы краявід гарыстай мясцовасці ў якой трымаецца зязюля Норбрет. Фота ўзята з panoramio.comТыповы краявід гарыстай мясцовасці ў якой трымаецца зязюля Норбрет. Фота ўзята з panoramio.com

Як надоўга зязюлі застануцца ў Судане? Вы зможаце даведацца ў бліжэйшы час на адмысловай старонцы трансляцыі