In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Апошнія навіны ад зязюль

АПБ працягвае сачыць за пяццю беларускімі зязюлямі, каб даведацца, куды ж яны ляцяць.

Ад зязюлі па мянушцы Віктар ужо больш за тыдзень няма ніякіх сігналаў. Цяжка сказаць, чым гэта выклікана, але будзем спадзявацца што з ёй усё добра. Апошні раз птушка была адзначана ў даліне Дуная ў Нацыянальным парку Insula Mare a Brailei.

ВіктарВіктар

Павел па ранейшаму на Поўдні Судана, ён не зрабіў якіх значных пералётаў і трымаецца ў тых жа мясцінах, што і раней. Норберт і Юлія таксама зараз у Судане. Дзённая тэмпература там зараз трымаецца на ўзроўні 33 оС.

НорбертНорберт

Пасля невялікай вандроўкі на поўнач, зязюля па мянушцы Філ ужо больш за 10 дзён трымаецца недалёка ад поймы Прыпяці ў Гомельскай вобласці. Апошняя кропка, дзе была зафіксавана птушка, знаходзіцца ўсяго ў пяці кіламетрах ад мінулай, непадалёку ад вёскі Хільчыцы Жыткавіцкага раёна. Хутчэй за ўсё, птушка трымаецца на дрэвах уздоўж каналаў і дарог. Апошнія дні надвор'е ў Беларусі амаль афрыканскае.

ФілФіл

Сачыце за зязюлямі разам з намі!