In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Адбыўся чэмпіянат па ручным сенакашэнні

У вёсцы Здзитава Бярозащскага раёна адбыўся  нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэнні. Сёлета ў склад каманды АПБ увайшлі дзяўчаты Аннэт Ціле і Юля Траццяк пад кіраўніцтвам мэнэджэра Паўла Казлова. Трэба адзначыць, што жаночая зборная была ўпершыню адзначана на чэмпіянаце. На касьбу камандам трэба было з’явіцца да пачатку рэгістрацыі, якая пачыналася аб 11-ай гадзіне. Агулам было налічана 17 каманд. Дзяўчатам з АПБ на раўне з мужчынамі выпала выступаць на чацвёртым пракосе, даўжыня якога склала 100 м, а шырыня – 3 м. 

УдзельнікіУдзельнікі

Пасля ўрачыстага адкрыцця чэмпіянату першыя пяць каманд выйшлі на старт. Сярод дасведчаных і моцных касцоў прыгожая каманда АПБ выглядала камічна, але мужна. Касьба пачалася, і лідары іншых каман адразу вырваліся наперад, пакінуўшы за сабой акуратна скошаную лінію асакі. Дзяўчаты ж павольна, але ўпэўнена і старанна ішлі да фінішу і не спяшаліся даганяць сваіх супернікаў. Аннэт касіла выдатна, махаючы касой нібыта падолам сукенкі. Часам яна абганяла дзеда-касца з суседняй каманды. Завяршыла Аннэт свой пракос з вынікам у 24 хвіліны. 

Адзіная жаночая камандаАдзіная жаночая каманда

Тым часам Юля, якая першы раз у жыцці трымала касу, была роўна на сярэдзіне пракоса. Адразу пасля старту высветлілася, што яе каса можа вось-вось разваліцца. Галоўны суддзя, пабегаўшы за іншымі касцамі па балоце, знайшоў малаток, перасабраў і падтачыў касу. Справа пайшла, хай сабе і павольна. Адолеўшы сярэдзіну пракоса з горам на палову, на дапамогу Юлі прыйшла Аннэт. Разам дзяўчаты дабілі намераны адрэзак пракосу. Агульны час касьбы каманды склаў 34 хвіліны. 

ПракосПракос

За "Ахову птушак Бацькаўшчыны" касілі не толькі дзяўчаты: свае 30 метраў асакі скасіў дырэктар арганізацыі Віктар Фянчук. Ён удзельнічаў у пракосе для кіраўнікоў каманд.

Пасля завяршэння ўсіх пракосаў былі падведзеныя вынікі. Перамогу атрымала каманда "Картузіяне", якая летась таксама была першай. Хлопцы паедуць прадстаўляць Беларусь на еўрапейскім чэмпіянаце па сенакосе ў Бебжу (Польшча).  Жаночую каманду АПБ узнагародзілі блендэрамі.

УзнагароджаннеУзнагароджанне

Юля Траццяк, сябра АПБ