In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Новы сігнал ад Віктара

Пасля доўгага маўчання зязюля па мянушцы Віктар выйшла на сувязь, ды не проста была адзначана ў тым месцы, дзе і апошні раз, а адразу паляцела ў Афрыку! Вырашыў не адставаць ад Віктара і Філ, які доўгі час трымаўся ў Беларусі і толькі зараз накіраваўся па поўдзень. Ці паляцяць яны ў Судан, да астаніх беларускіх птушак, альбо накіруюцца ў іншыя краіны, мы даведаемся ў хуткім часе.

Віктар Фянчук выпускае першую беларускую зязюлю са спадарожнікавым перадатчыкам. Фота Сямёна ЛевагаВіктар Фянчук выпускае першую беларускую зязюлю са спадарожнікавым перадатчыкам. Фота Сямёна Левага

Віктар
Сваім 13-дзённым маўчаннем зязюля заставіла ўсіх пахвалявацца і паламаць галаву, чаму ад яе няма сігналаў. Найбольш імавернай падаецца думка, што ўвесь гэты час зязюля трымалася ў цяністых лясах на Малым востраве Брэіле (рамсарская тэрыторыя ў пойме Дуная ў Румыніі), і яе сонечная батарэя не магла поўнасцю зарадзіць акумулятар з-за недахопу святла. Але ўвесь гэты час зязюля актыўна харчавалася і назапашвала энэргію для доўгага пералёту. Менавіта калі яна рушыла мы змаглі атрымаць першы сігнал пасля доўгага маўчання. 

За тры дні птушка перасекла амаль 1700 тыс. км, пераадолеўшы Баўгарыю і частку Грэцыі, а таксама Міжземнае мора. Апошняя кропка, ў якой быў адзначаны Віктар, знаходзіцца ў ваколіцах лівійскага мястэчка Джагбуб, непадалёку ад мяжы з Егіптам. Дадзеная мясцовасць уяўляе сабой аазіс у Лівійскай пустыні. Утварыўся ён дзякуючы даволі буйным запасам падземных вод, ды і сам па сабе ён уяўляе ўпадзіну, якая размяшчаецца на вышыні 15 м ніжэй за ўзровень мора.

Краявід аднаго з вадаёмаў у ваколіцах Джагбуба. Фота nicola baccetti узята з http://www.panoramio.com/Краявід аднаго з вадаёмаў у ваколіцах Джагбуба. Фота nicola baccetti узята з http://www.panoramio.com/

Магчыма, дадзены аазіс зязюля выкарыстоўвае як кропку адпачынку перад працяглым палётам на поўдзень праз пустыню. Ці паляціць Віктар напрамкі праз Сахару, мы даведаемся ўжо па наступнай кропцы, а пакуль будзем верыць, што ён справіцца з самым складаным кавалкам пералету. 

Філ
Апошняя з птушак, якая пакінула Беларусь. Доўгі час яна трымалася на мяжы Брэсцкай і Гомельскай вобласцяў, на адкрытых прасторах сяльгаспалеткаў, актыўна сілкавалася і рыхтавалася да палёту на поўдзень. Філ стартаваў амаль адначасова з Віктарам і прыкладна за 2 дні пераадолеў адлегласць у 850 км, і апошні раз быў зафіксаваны ў ваколіцах сталіцы Румыніі – Бухарэсце.

Напэўна Філ ужо далёка ад ваколіц Бухарэста, дзе быў адзначаны апошні раз. Фота  www.musca.ro з сайта http://www.panoramio.com/Напэўна Філ ужо далёка ад ваколіц Бухарэста, дзе быў адзначаны апошні раз. Фота www.musca.ro з сайта http://www.panoramio.com/

На сённяшні дзень, Філ паспяхова пераадолеў Міжземнае мора і быў зафіксаваны ў Лівіі, каля кропкі Табан, непадалёку ад марскога ўзбярэжжа. Мясціны тут пустынныя і жаркія, таму птушка надоўга тут не затрымаецца, і хутчэй  за ўсё паляціць адразу праз Сахару.

 Юлія, Норберт і Павел 
Нашыя афрыканскія зязюлі, напэўна, стала ўжо спыніліся ў Судане. За тыдзень яны не адляталі далёка ад мясцінаў, у якіх былі адзначаны і раней. Умовы тут даволі спрыяльныя, саваны ў сезон дажджоў вельмі прыдатныя мясціны, каб правесці  тут не адзін тыдзень. У дзень тэмпература паветра трымаецца каля 32 оС, і праходзіць кароткачасовы дождж з навальніцай. Зыходзячы з таго, што тры беларускія зязюлі трымаюцца на поўдні Судана, можна меркаваць, што і іншых беларускіх зязюляў без перадатчыкаў тут дастаткова.  А можа і Віктар з Філам спяшаюцца сюды — так гэта ці не, даведаемся мы ў самы бліжэйшы час. 

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Кукушки: пора в Африку... в июне?
4 кукушки уже в Беларуси. Кто задержался?
Кукушка Игорь уже в Беларуси!