In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Конкурс "Юны арнітолаг"

АПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе "Юны арнітолаг" маладых людзей ва ўзросце да 17 гадоў. У гэтым годзе вынікі назіранняз юныя арнітолагі павінны заносіць на сайт florafauna.by

Хто можа ўдзельнічаць?
Маладыя людзі ва  ўзросце да 17 гадоў: усе навучэнцы школ, гімназій і ліцэяў да 11 класса ўключна.

Як удзельнічаць?
Тым, хто жадае прыняць удзел, трэба адправіць заяўку на эл.пошту АПБ ([email protected]). У лісце пазначце сваё імя, прозвішча і ўзрост, у тэме – конкурс "Юны арнітолаг".
На працягу года праводзьце назіранні за птушкамі сваёй мясцовасці. Вынікі назіранняў неабходна заносіць на сайт florafauna.by, мэта якога прадстаўленне назіранняў за прыродай ва ўсім свеце і паляпшэнне ведаў пра біяразнастайнасць.
Для таго, каб дадаць на сайт свае назіранні, неабходна спачатку прайсці працэдуру рэгістрацыі і запоўніць рэгістрацыйную форму.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу суддзі будуць улічваць як колькасць занесеных  назіранняў ад кожнага ўдзельніка, так і іх якасць. Вынікі падводзяцца сакратарыятам АПБ да 1студзеня. 

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. У мінулых гадах гэта былі вызначальнікі "Птушкі Еўропы" і палявыя біноклі. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на чарговым з'ездзе АПБ.

Далучайся да акцый і кампаній, змяшчай  свае назіраніі  на сайце florafauna.by і ўдзельнічай у конкурсе  "Юны арнітолаг".

Да экватару!
23 жніўня 2013 года