In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Незвычайныя беларускія зязюлі

З усіх зязюляў, якія ўдзельнічаюць у праекце, тры нашыя птушкі (Віктар, Норберт і Павел) знаходзяцца далей за астатніх на поўдні, а дзве з іх дабраліся да Паўднёвага паўшар'я! Усе тры яны зараз знаходзяцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Пры гэтым птушкі пазбягаюць трымацца ў вільготных экватарыяльных лясах, а аддаюць перавагу адкрытым прасторам.

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга зараз находзяцца тры беларускія зязюлі (Віктар, Норберт і  Павел)У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга зараз находзяцца тры беларускія зязюлі (Віктар, Норберт і Павел)

А вось наша адзіная самка, зязюля Юлія, дэманструе стабільнасць і ўжо больш за месяц трымаецца на паўднёвым захадзе Судана, пакуль няма ніякіх нагодаў для пералёта ў іншае месца. Гэтага не скажаш пра Філа, які за мінулы тыдзень здзейсніў некалькі пералётаў на 100-200 км. Праўда, ляцеў ён не на поўдзень, як іншыя нашы зязюлі, а на захад, ў бок Судана. Апошнія сігналы ўвогуле засведчылі, што птушка рушыла на паўночны ўсход у бок Сахары і больш сухога клімату.

Сваімі думкамі пра нашых зязюляў падзяліўся Віктар Фянчук, дырэктар АПБ:

Як часта вы назіраеце за зязюляй па мянушцы Віктар, названай у ваш гонар?
За міграцыяй зязюль сачу штодзень. Болей за тое, старонка з міграцыяй – гэта першае, куды я заходжу ўключыўшы кампутар раніцай. Калі быў перыяд без сігналаў, то заходзіў амаль кожную гадзіну, спадзяваўся на новы сігнал. Але мне цікавы ня толькі Віктар – кожная з зязюль мае свае асаблівасці, за якімі цікава сачыць. Гэта і звыш хуткая міграцыя Паўла, і затрымка ў ваколіцах Турава Філа.

Віктар Фянчук выпускае першую беларускую зязюлю са спадарожнікавым перадатчыкам. Фота С.ЛевагаВіктар Фянчук выпускае першую беларускую зязюлю са спадарожнікавым перадатчыкам. Фота С.Левага

На вашую думку, куды накіруецца Віктар на зімоўку?
Як паказала спадарожнікавае сачэнне за брытанскімі зязюлямі, падчас зімоўкі яны не затрымліваюцца на адным месцы, а робяць кальцавую міграцыю (loop migration) па цэнтральнай Афрыцы. Гэта робіць назіранне за зімоўкай зязюль такім жа цікавым, як і назіранне за восеньскай міграцыяй. Цікава будзе паглядзець, як будзе стасавацца міграцыя Віктара і іншых беларускіх зязюль, а таксама міграцыя беларускіх зязюль і зязюль з Нямеччыны і Вялікабрытаніі.

За зязюлямі можна сачыць не толькі на нашай старонцы, але і ў фэйсбуку, а таксама твітэры. Будзем сачыць за нашымі зязюлямі разам!

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов