In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Юлія ў вандроўцы

Услед за Норбертам, Паўлам і Віктарам, чарговая беларуская птушка рушыла ў Паўднёвае паўшар'е. Адзіная самка ў нашым праекце — зязюля па мянушцы Юлія — ужо дасягнула экватару і працягвае сваю вандроўку далей. 

Апошні сігнал са спадарожнікавага перадатчыка Юліі засведчыў, што птушка знаходзілася ў самым цэнтры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паміж двума невялікімі гарадамі Ікела і Опала. Усяго за некалькі дзён зязюля пераадолела больш за 1400 км і не плануе спыняцца. Хутчэй за ўсё, гэта толькі палова шляху і птушка накіруецца ці ў Анголу, дзе зараз трымаюцца Норберт і Віктар, ці на самы поўдзень ДР Конга, дзе ўжо некалькі тыдняў застаецца Павел.

Апошні раз Юлія была адзначана над самым цэнтрам экватарыяльных лясоўАпошні раз Юлія была адзначана над самым цэнтрам экватарыяльных лясоў

Дадзены пералёт з'яўляецца яшчэ адным доказам у карысць таго, што восеньская міграцыя беларускіх зязюляў складаецца з двух этапаў. Першы — ад месцаў "гнездавання" да афрыканскай прыроднай зоны Сахель і сумежных саван, якія ў сезон дажджоў з'яўляюцца прыдатным месцам для аднаўлення сілаў і назапашвання энэргіі. Падчас жа другога этапу птушкі перасякаюць зону вечназялёных трапічных экватарыяльных лясоў і спыняюцца ў зоне саван у Паўднёвым паўшар'і. Хутчэй за ўсё, тут яны і правядуць большую частку зімы, бо падчас сезону дажджоў, які пачнецца ў бліжэйшы час, гэтыя мясціны становяцца даволі прыдатнымі да гэтага. 

У адрозненні ад самкі, самцы на гэтым тыдні не здзяйсняюць значных пералётаў. Норберт і Віктар адляцелі трошкі паўночней ад кропак, у якіх яны былі адзначаны раней, але па-ранейшаму застаюцца ў Анголе. Павел, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе ДР Конга, таксама здзейсніў некалькі невялікіх перамяшчэнняў, па характару яны сведчаць пра тое, што птушка тут будзе трымацца і далей. Апошнія сігналы ад Філа паказваюць, што ён адляцеў дзесці за 100 км на поўдзень. Магчыма, гэта проста пералёт у межах рэгіёна, а магчыма, што гэта пачатак пералёту на поўдзень, які зараз здзяйсняе Юлія. Куды паляціць Юлія, і ці накіруецца ўслед за ёй Філ, мы даведаемся ўжо ў бліжэйшыя дні. 

Даведайся пра гэта адным з першых на нашай старонцы, ці на стронцы праекту ў фэсбуку, ці праз твітэр.

АПБ ищет директора!
16 верасня 2013 года
Birdrace 2013: северные встречи
12 верасня 2013 года
Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов