In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Далей на Поўдзень

Яшчэ так далёка на поўдзень за тры гады даследаванняў не залятала ніводная з зязюль, на якіх былі замацаваны адмысловыя спадарожнікавыя перадатчыкі. Беларуская птушка па мянушцы Юлія на мінулым тыдні перасякла 13-ю паралель паўднёвай шыраты і зараз знаходзіцца ў Замбіі.

Пасля невялікага адпачынку ў лясах на поўдні Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, птушка пераадолела каля 400 км і зараз знаходзіцца ў Паўночна-Заходняй правінцыі Замбіі. Трымаецца яна ў рэдкіх лясах каля гарадка Ватопа, у даліне ракі Кабомпо. Недалёка ад гэтай мясціны пачынаюцца межы двух лясных рэзерватаў Kabompo Forest Reserve і Dongwe Forest Reserve. Надвор'е ў гэтых мясцінах у бліжэйшыя дні даволі камфортнае: дзённая тэмпература паветра будзе трымацца каля адзнакі 28 оС, пераменная воблачнасць і кароткачасовыя дажджы.

Выгляд тыповага ляснога біятопа ў Замбіі, дзе зараз трымаецца зязюля Юлія. Фота Andre Brink узята з panoramio.comВыгляд тыповага ляснога біятопа ў Замбіі, дзе зараз трымаецца зязюля Юлія. Фота Andre Brink узята з panoramio.com

Не застаўся на месцы і Павел: падобна Юліі, ён здзейсніў  невялікі пералёт у 400 км у паўднёва-заходнім накірунку. Зараз птушка знаходзіцца паўднёвей мястэчка Любудзі правінцыі Катанга ДР Конга. Як і ў Замбіі, тут у бліжэйшыя дні чакаюцца невялікія ападкі.

Зязюля па мянушцы Віктар працягвае трымацца каля возера Чыбонда. За апошнія некалькі дзён ён здзейсніў шэраг кароткіх пералётаў у яго ваколіцах. Невялікія ападкі, якія прагназуюцца на гэтым тыдні, сведчаць, што ў паўднёвую субэкватарыяльную зону прыйшоў сезон дажджоў.

А вось ад Норберта на гэтым тыдні не было ніводнага сігнала. Апошні раз ён быў адзначаны ў правінцыі Паўднёвая Лунда ў Анголе. Будзем спадзявацца, што гэта толькі тэхнічная замінка, якая звязана з аднаўленнем батарэі і перадачай сігналаў, і будзем чакаць ад птушкі новых сігналаў у бліжэйшы час. 

Ад нашай апошняй птушкі, якая застаецца ў паўночным паўшар'і, на гэтым тыдні стабільна ішлі сігналы. Зязюля Філ, як і раней, трымаецца непадалёку ад мяжы Чада з Суданам. Дзённая тэмпература тут дасягае 35 оС і болей, дажджоў у бліжэйш час не чакаецца. Пагаршэнне ўмоваў рана ці позна прымусіць адляцець Філа на паўдзень, але як далёка ён паляціць вы зможаце даведацца першымі на нашай адмысловай старонцы, а таксама праз фэйсбук ці твітар.

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов